viasna on patreon

Гродна: сябра БХД аспрэчвае штраф

2013 2013-05-16T13:45:29+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/grodzenski-sud-ablasny.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

   Сябра гродненскай арганізацыі БХД Сяргей Верамеенка ў Гродненскім абласным судзе аспрэчвае пастанову суда аб вынясеннні яму штрафу. Нагадаем, што 7 траўня суддзя Ленінскага раённага суда Гродна Наталля Козел, за плячыма якой за апошнія 15 гадоў багаты шлейф абвінаваўчых рашэнняў грамадскім актывістам, асудзіла Верамеенку да 20 базавых велічынь (2 мільёны беларускіх рублёў) штрафу нібыта за правапарушэнне артыкулу 22.9 (частка 2) – незаконны выраб друкаванай прадукцыі.

   Затрыманы Сяргей Верамеенка з торбай, у якой былі ўлёткі ў падтрымку палітвязняў, быў яшчэ 12 сакавіка непадалёк ад партыйнага офісу. Тады ж улёткі былі канфіскаваны. Паводле экспертызы Міністэрства інфармацыі, яны не адпавядаюць вызначаным нормам. Таксама быў праведзены агляд кватэры актывіста.

  На працэс у Ленінскім раённым судзе Сяргей Вераменнка прынёс аркушы з ксеракопіямі персанажаў з мультфільма “Ну, пачакай” і каб паказаць абсурднасць абвінавачання, прапаноўваў аштрафаваць яго і за такі “незаконны выраб друкаванай прадукцыі”.

   Дамагчыся справядлівасці ў абласным судзе актывіст БХД асабліва не спадзяецца, але мае намер ісці далей па судовых інстанцыях, каб паказаць усю абсурднасць абвінавачвання і штрафу.

  

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства