Віцебскі абласны суд пацвердзіў, што актывіста Пятра Іванова аштрафавалі законна

2013 2013-05-16T11:49:16+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vicebsk-ivanou-petr.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пётр Іваноў

Пётр Іваноў

Пётр Іваноў спрабаваў абскардзіць пастанову суддзі Першамайскага райсуда Валянціны Кісмярошкінай, якая прысудзіла актывісту штраф нібыта за ілжасведчанне супраць супрацоўнікаў ДАІ і непадпарадкаванне міліцыі. Але абласны суд вырашыў, што пастанова райсуду законная  і адмене не падлягае.

17 красавіка ў Перашамайскім райсудзе Пятра Іванова аштрафавалі двойчы - першы штраф памерам 2 мільёны прысуджаны за тое, што ён, на думку кіраўніцтва ДАІ, выклаў непраўдзівыя факты ў скарзе на парушэнне кіроўцам міліцэйскага аўтамабіля правіл дарожнага руху. Другі штраф – за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі, якія гвалтам цягнулі яго ў суд за ілжэсведчанні. Ні ў першым, ні ў другім выпадку  Пётр Іваноў не прызнаў сваёй віны. Ён перакананы, што суддзя Кісмярошкіна судзіла яго з грубымі парушэннямі Працэсуальна-выканаўчага кодэксу,  прасіў абласны суд адмяніць яе рашэнне. Аднак яго цёзка  па прозвішчы,  суддзя абласнога суду Святлана Іванова  пакінула пастанову ў сіле.

Хадайніцтвы Пятра Іванова былі адхілены, нават весці аўдыёзапіс пасяджэння было забаронена. Між тым, менавіта запіс, зроблены падчас працэсу ў райсудзе, Пётр Іваноў прадэманстраваў суддзі ў якасці доказу парушэння з боку суддзі:  на запісе суддзя Кісмярошкіна зачытвае пастанову, дзе гаворыцца, што Пётр Іваноў раней прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці, а з выпраўленага друкаванага варыянту пастановы вынікае, што да адміністрацыйнай адказнасці ён не прыцягваўся.

Аднак суддзя аблсуду спытала, ці была папярэджана суддзя Кісьмярошкіна пра аўдыёзапіс, хаця асобнага дазволу на гэта, у адрозьненне ад відэаздымак у судовай зале, не патрабуецца. І ўрэшце пастанавіла, што парушэнняў няма, і што скаргу пакідае без задавальнення.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international