Слонім: кіраўнікоў школ прымушаюць выпісваць дзяржаўную прэсу

2013 2013-05-16T11:44:21+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/slonim-jushkevich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

13 траўня ўсе кіраўнікі школ і дзіцячых садкоў Слонімскага раёна наведалі начальніка Упраўлення адукацыі Слонімскага райвыканкама Тарэсу Юшкевіч (на фота) і паказалі падпісныя квіткі на “Настаўніцкую газету”, раённую газету “Слонімскі веснік”, “Гродзенскую праўду”, “Советскую Белоруссию” і “Знамя юности”. Падпіску на гэтыя выданні пад асабісты кантроль узяла начальнік Упраўлення адукацыі. Кожны кіраўнік школы і садка пад ціскам асабіста выпісаў гэтыя выданні, а таксама на школы і садкі. Педагогі незадаволены такім прымусам і яны звярнуліся ў незалежную “Газету Слонімскую”. Газета апублікавала іх скаргу і спіс газет, якія неабходна выпісаць.  Напрыклад, сярэднія школы Слоніма павінны выпісаць не менш 15 асобнікаў “СБ”, “Слонімскага весніка”, “Настаўніцкай газеты” , школы раёна — не менш 8, базавыя школы раёна — не менш 4, дашкольныя ўстановы не менш 2.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international