Інга Абрамава спрабуе даведацца, у якіх ізалятарах працуюць жанчыны

2013 2013-05-15T10:49:25+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kisliak-abramava.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Раман Кісляк і Інга Абрамава

Праваабаронца Раман Кісляк і Інга Абрамава

Грамадская актывістка з Брэста Інга Абрамава звярнулася да міністра ўнутраных спраў з просьбай прадаставіць інфармацыю, у якіх ізалятарах часовага ўтрымання Беларусі ёсць супрацоўніцы-жанчыны.

У 2007 годзе Інга  Абрамава была затрымана міліцыяй за развешванне блакітных стужачак на дрэвах і вадасцёкавых трубах перад Еўрапейскім маршам, за што судом Ленінскага раёна Брэста пакрана 5 суткамі арышту па абвінавачанні ў дробнам хуліганстве. Адбывала пакаранне ў ІЧУ, дзе сутыкнулася з дыскрымінацыяй, паколькі персанал ізалятара складаўся выключна з мужчын. Пасля вызвалення Абрамава спрабавала абскардзіць у вышэйшых інстанцыях жорсткія ўмовы ўтрымання ў ізалятары і дыскрымінацыю сябе як жанчыны, але беспаспяхова. Не атрымаўшы абароны ў Беларусі, яна звярнулася ў Камітэт па ліквідацыі дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын ААН  Камітэтам факт дыскрымінацыі ў дачыненні да Інгі Абрамавай быў прызнаны і Беларусь атрымала рэкамендацыю падрыхтаваць жанчын-супрацоўніц для работы ў ІЧУ. Брэсцкі ІЧУ прыслухаўся да парады Камітэта.

Па словах Рамана Кісляка, да гэтага часу невядома, у якіх ізалятарах часовага ўтрымання ў Беларусі, акрамя Брэсцкага, працуюць жанчыны. Дыскрымінацыя павінна быць ліквідавана ва ўсіх.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international