“Czasopis” — пра кнігу Алеся Бяляцкага

2013 2013-05-15T10:19:48+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ales-kniga-krytyka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У польска-беларускім штомесячніку “Czasopis” , які выдаецца ў Беластоку, у майскім нумары апублікаваны артыкул пра кнігу Алеся Бяляцкага “Асьвечаны Беларушчынай”. Аўтар артыкула — беларускі літаратар і гісторык Сяргей Чыгрын.

Даследчык грунтоўна спыніўся на новым выданні беларускага праваабаронцы, гісторыка літаратуры Алеся Бяляцкага, які зараз знаходзіцца ў зняволенні ў калоніі ў Бабруйску. Сяргей Чыгрын распавёў пра тое, што Алесь Бяляцкі першы распачаў даследаваць, аналізаваць і прыгадваць пра беларускую “турэмную” літаратуру. У рэцэнзіі на кнігу аўтар шмат увагі аддае і аналізу артыкулаў Алеся Бяляцкага пра знакамітых асоб Беларусі, успамінаў пра Анатоля Сыса, пра студэнцкія гады. Вядома ж, ёсць і заўвагі па кнізе аўтара і прапановы.

Адзін асобнік “Czasopisu” звычайнай поштай адпраўлены Алеся Бяляцкаму ў бабруйскую калонію.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international