У Магілёве на сем сутак арышіаваны васемнаццацігадовы Максім Азараў

2007 2007-03-23T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведаміў ПЦ "Вясна" магілёўскі праваабаронца Барыс Бухель, сёньня судзьдзя Касьцюк Раман Львовіч Кастрычніцкага райсуду, нягледзячы на супрацьлеглыя паказаньні сьведкаў затрыманьня і саміх міліцыянтаў, прыняў рашэньне па адміністратыўнай справе, складзенай у адносінах да моладзевага актывіста Максіма Азарава: 11-класьнік пакараны 7 суткамі адміністратыўнага арышту.

Барыс Бухель выступаў грамадзкім абаронцам Максіма, ён зьвярнуў увагу суда на сьведчаньні з боку абвінавачаньня. Адзін з тых, які нібыта ўвечары знаходзіўся на месцы затрыманьня на адлегласьці 20 метраў, сказаў, што Максім Азараў падобны на таго "хулігана", які размахваў рукамі і гучна сварыўся. Другі сьведка таксама ў гэтым ня быў упэўнены. Тым ня менш, судзьдзя не прыслухаўся да довадаў абаронцы. "Пастанова ўжо была напісана, гэта цалкам відавочна, а суд - усяго толькі фікцыя," - упэўнены Барыс Бухель.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international