Брэст: невыкананне закону чыноўнікі тлумачаць арганізацыйнымі пытаннямі і недахопам сродкаў

2013 2013-05-13T22:06:38+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kantrolnamiazhy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, абраных ад Брэсцкага рэгіёна, адказалі на запыт грамадзян, якія цікавіліся, чаму дагэтуль не рэалізавана пагадненне паміж Беларуссю і Польшчай наконт малога памежнага руху.

Падставай для звароту прадстаўнікоў грамадскасці было тое, што падчас выступу Аляксандра Лукашэнкі ў беларускім парламенце, ніхто з брэсцкіх дэпутатаў не скарыстаўся магчымасцю запытацца ў кіраўніка дзяржавы па тэме, якая хвалюе шмат каго з выбаршчыкаў (раней пад адпаведным запытам да народных абраннікаў падпісаліся больш за тысячу чалавек).

З чатырох дэпутатаў, якім быў дасланы запыт, ужо адрэагавалі -- Ларыса Багдановіч і Ўладзімір Базанаў. Да таго ж Базанаў прыклаў да свайго ліста таксама адказ віцэ-прэм’ера Пятра Пракаповіча. Але канкрэтыкі ў гэтых адказах было няшмат: прамаруджванне ў справе малога памежнага руху дэпутаты і прадстаўнік урада тлумачаць арганізацыйнымі, тэхнічнымі і фінансавымі прычынамі, што не дазваляюць беларускім уладам увесці такі рух адразу з Польшчай, Літвой і Латвіяй.        

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international