viasna on patreon

Незалежныя журналісты адмовіліся ад паездкі ў Бялыніцкі РАУС

2013 2013-05-13T12:57:12+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/supracounik_milicyji.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Незалежных журналістаў з Магілёва Аліну Скрабунову і Яўгена Глушкова позвамі на 10-00 13 траўня выклікалі ў Бялыніцкі РАУС да участковага інспектара Аляксандра Емельянава. Аднак яны ад паездкі ў Бялыніцкую міліцыю вырашылі адмовіцца ў сувязі з тым, што позвы не былі аформлены адпаведным чынам.

Журналісты атрымалі позвы з міліцыі праз пошту заказнымі лістамі на мінулым тыдні, яны паставілі свае подпісы аб іх атрыманні. Пасля кансультацыі з праваабаронцам Барысам Бухелем яны вырашылі, што 13 траўня на сустрэчу з участковым інспектарам Александрам Емельянавым у кабінет 76 Бялыніцкага РАУС не паедуць, бо позвы не аформлены адпаведным чынам згодна беларускаму заканадаўству. Пра гэта сваё рашэнне незалежныя журналісты накіравалі 9 траўня адпаведны ліст на імя начальніка Бялыніцкай міліцыі.

“Мы законапаслухмяныя грамадзяне і гатовы з’явіцца ў міліцыю па першаму яе запатрабаванню згодна закону, - кажа незалежная журналістка Аліна Скрабунова. – Аднак позвы з Бялыніцкага РАУС складзены не адпаведным закону чынам – у іх не пазначана, у якасці каго і па якой справе мы выклікаемся да ўчастковага інспектара Аляксандра Емельянава, на позвах адсутнічае гербавая пячатка. Там проста пазначана, што мы выклікаемся “для дачы тлумачэнняў”. Таму 9 траўня мы накіравалі ліст на імя начальніка Бялыніцкага РАУС, што ў міліцыю мы заўсёды гатовы з’явіцца, але толькі пасля таго, як нас выклічуць адпаведным закону чынам. Наогул, мяне вельмі здзівіла тое, што ўчастковы інспектар Аляксандр Емельянаў не ведае элементарных юрыдычных норм пры складанні позвы. Магчыма, начальнік Бялыніцкага РАУС здолее навучыць свайго падначаленага складаць працэсуальныя дакументы адпаведна беларускіх законаў”.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства