Эдуарду Лобаву дазволілі сустрэчу з маці

2013 2013-05-12T00:45:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/lobau4.jpg
Эдуард Лобаў

Эдуард Лобаў

Марына Лобава едзе на сустрэчу з сынам Эдуардам у Івацэвіцкую калонію «Воўчыя норы».

Палітычны зняволены атрымаў дазвол на трохдзённую сустрэчу ў настуныя выхадныя дні. Пра гэта Эдуард паведаміў маці ў час тэлефоннай размовы. Кажа Марына Лобава:

- Эдуард патэлефанаў літаральна адразу пасля з'яўлення інфармарцыі пра тое, што адвакат наведае калонію. З сынам доўгі час адсутнічала сувязь, і мы пачалі хвалявацца. З часу апошняй нашай сустрэчы прайшло паўгода, таму заява Эдуарда на чарговую сустрэчу была задаволеная.

Паводле жанчыны, начальнік калоніі забараніў ёй перадаць сыну прадуктовую перадачу пасля сустрэчы. Маладафронтавец Эдуард Лобаў асуджаны на 4 гады калоніі па абвінавачанні ў хуліганстве. Яго разам з лідарам арганізацыі Зміцерам Дашкевічам затрымалі перад апошнімі прэзідэнцкімі выбарамі.

* * *

Маці Эдуарда Лобава, які адбывае пакаранне ў Івацэвіцкай калоніі «Воўчыя норы», едзе на доўгатэрміновае трохдзённае спатканне. Марына Лобава адзначыла, што начальнік калоніі забараніў ёй перадаць сыну прадуктовую перадачу ў час спаткання.

«Cкладаю спіс, што яму такога смачнага адвезці. На гэты раз вырашыла прывезці марозіва ў тэрмапакеце», - сказала Марына Лобава.

Маладафронтавец асуджаны на 4 гады калоніі па абвінавачванні ў хуліганстве, ён адбывае пакаранне ў Івацэвіцкай калоніі. Яго і лідара «Маладога Фронту» Змітра Дашкевіча абвінавацілі ў тым, што яны нібыта збілі мінакоў у Менску. Гэта здарылася за дзень да прэзідэнцкіх выбараў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international