Старшыня Белаазёрскага гарвыканкама ігнаруе зварот 40 жыхароў горада

2013 2013-05-10T14:13:22+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/chynounik-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Жыхары дома 11/1 па праспекце Міра Белаазёрску, з якіх гарвыканкам патрабуе заплаціць вялікую суму за каробку дома праз 20 гадоў пражывання ў ім, папрасілі старшыню гарвыканкама Вячаслава Дамброўскага прадаставіць ім дакументы па смеце гэтай каробкі, паколькі лічаць суму надта вялікай. Але прайшло больш за месяц, а людзі адказу не атрымалі.

У выніку старшыня жыллёвага каператыва  дома № 11/1 Эдурд Яцкевіч быў вымушаны звярнуцца да пракурора Бярозаўскага раёна, каб пракуратура запатрабавала ад старшыні гарвыканкама выконваць “Закон аб звароце грамадзян” (арт 17.ч. 2), дзе сказана, што адказ павінен быць дадзены на працягу месяца.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international