Вінаградаву ў пастарунку дзевяць гадзін паказвалі прафілактычныя фільмы

2013 2013-05-10T10:55:49+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vinagradau1-300x243.jpg
Павел Вінаградаў

Павел Вінаградаў

Лідара «Змены», моладзевага крыла грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!» забралі ў міліцыю ўчора каля 7.00, проста з кватэры. Ніякіх тлумачэнняў з боку супрацоўнікаў міліцыі не было. Адпусцілі яго, а 16.45.

Павел Вінаградаў паведаміў, што ў міліцыі яму паказалі два прафілактычныя фільмы: пра шкоду п’янства і пра тое, што трэба быць уважлівым за рулём. Грамадскі актывіст кажа, што яго адпусцілі якраз тады, калі з турмы на Акрэсціна выйшаў актывіст «Маладога фронту» Уладзімір Яроменак. Вінаградаў якраз арганізоўваў сустрэчу з ім.

Міліцыянты вывезлі Яроменка з Акрэсціна за горад і заблакавалі сім-картку на ягоным сотавым тэлефоне. Тым не менш сябры прывезлі Яроменка пад сцены Акрэсціна, дзе і адзначылі сустрэчу.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international