18-19 мая ў Гомелі і Магілёве пройдзе праваабарончы ўікэнд

2013 2013-05-08T16:42:06+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/73453_211561368989534_1437474292_n.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Каманда «Правоў Чалавека «на пальцах» запрашае на праваабарончы семінар.

Часта даводзіцца чытаць, што ў розных краінах парушаюцца Правы Чалавека: то разгоняць дэманстрантаў, то судовы працэс пройдзе з вялікімі пытаннямі....
Ці можам мы сапраўды давяраць СМІ, не разумеючы, што маецца на ўвазе пад словазлучэннем «правы чалавека»?

Хочаш разабрацца - удзельнічай у праваабарончым уікэндзе 18 мая ў Гомелі і 19 мая ў Магілёве.

Пра што семінар?

Першая частка семінара – гэта дзве гадзіны пра гісторыю і фундаментальныя ідэі, на якіх грунтуюцца Правы чалавека. Пасля мы разам падумаем над метадамі абароны правоў чалавека. У гэтым дапаможа інструмент пад назвай «Дзеянні ў абарону грамадскіх інтарэсаў».

Апошняя частка семінара прысвечана прававым механізмам абароны правоў чалавека і грамадзяніна. Гэта будзе асабліва карысна юрыстам і тым, хто хоча прафесійнаабараняць правы чалавека.

Таксама мы пагутарым аб прынцыповай розніцы паміж праваабаронцамі і палітыкамі, талерантнасці, большасці і меншасці, свабодзе і пра тое, што Правы Чалавека - гэта не пра ўсё на свеце, а пра вельмі канкрэтныя рэчы.

Вядучыя праграмы - маладыя беларускія праваабаронцы.

Каго мы чакаем?

Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца ўсе ахвочыя незалежна ад узросту, сацыяльнага палажэння, веравызнання.

Дзе і калі адбудзецца?

Семінар пройдзе ў Гомелі і Магілёве 18 і 19 мая 2013 адпаведна (субота і нядзеля) арыенціровачна з 11.00 да 17.00. Дакладнае месца правядзення будзе паведамлена адабраным удзельнікам за дзень да мерапрыемства.

Анлайн-заяўку запаўняйце тут. Дэдлайн падачы заявак - да 16 мая 2013 уключна.

Бонус для ўдзельнікаў

Для тых, хто паспяхова пройдзе семінар, прадугледжана паглыбленае навучанне, а таксама іншыя прапановы ў галіне адукацыі па правах чалавека, стажыроўкі і ўдзел у дзейнасці беларускіх і міжнародных праваабарончых і моладзевых арганізацый.

Даведка

«Правы чалавека «на пальцах» - адукацыйна-асветніцкі семінар па Правах чалавека, які праходзіць на рэгулярнай аснове. Семінар з'яўляецца першым этапам Міжнароднай школы Правоў чалавека і грамадзянскіх дзеянняў.
Семінары ладзяцца пры падтрымцы Беларускага Хельсінкскага Камітэта, прафсаюзнайгрупы «Студэнцкая Рада», праваабарончага цэнтра «Вясна», «Цэнтра прававойтрансфармацыі» (Lawtrend).

Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на belmpd@gmail.com.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international