Управа маёмасьці Магілёўскага гарвыканкаму не падоўжыла дамовы на арэнду офісу рэгіянальнай арганізацыі Партыі БНФ

2007 2007-03-23T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Калі за месяц арганізацыя ня знойдзе новага памяшканьня, яна атрымае папярэджаньне ад управы юстыцыі.

Кіраўнік рэгіянальнай арганізацыі Партыі БНФ Рыгор Кастусёў тлумачыць скасаваньне дамовы імкненьнем улады зьнішчыць рэгіянальныя структураў Партыі БНФ.

Днямі Рыгор Кастусёў атрымаў ва ўправе юстыцыі новае пасьведчаньне рэгістрацыі арганізацыі. Спадар Кастусёў пачаў шукаць новае памяшканьне.

Рыгор Кастусёў паведаміў Радыё Свабодзе, што ва ўправе маёмасьці яму далі сьпіс свабодных плошчаў, сярод якіх ёсьць памяшканьні ў тым жа будынку, адкуль арганізацыю толькі што выселілі.

Нагадаем, 7 сакавіка ў офіс арганізацыі ўварваліся міліцыянты і сканфіскавалі 600 асобнікаў газэты “Свабода” і 1000 улётак да сьвяткаваньня ў Менску Дня Волі. 12 сакавіка Рыгора Кастусёва выклікалі ў міліцыю. Там яго распытвалі пра статус арганізацыі і наяўнасьць дакумэнтаў, якія пацьвярджаюць законнасьць арэнды офісу.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international