Аб’яднаньне “Сустрэча” пад пагрозай ліквідацыі

2013 2013-05-08T13:13:27+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Галоўнае гаспадарчае ўпраўленьне пры прэзыдэнце Беларусі распачало кампанію па экстраным скасаваньня дамоваў арэнды і высяленьні з памяшканьня Рэспубліканскага моладзевага грамадзкага аб’яднаьня “Сустрэча” .

Ліст з абвесткай аб неабходнасьці на працягу трох працоўных дзён скасаваць дамову арэнды на памяшканьне па адрасе г. Менск, завулак Уральскі 15, пакой 501, дзе знаходзіцца юрыдычны адрас, арганізацыя атрымала 3 траўня 2013 году, паведамляе сайт аб’яднаньня.

У лісце пазначана наступнае:

«Аб’яднаньню неабходна зьдзейсьніць поўны разьлік па арэнднай плаце і камунальных плацяжах, вызваліць нежылое памяшканьне, якое арэндуе аб’яднаньне, і перадаць яго па акце прыёму-перадачы прадстаўніку Галоўнага ўпраўленьня». Прычыны і абгрунтаваньняў для спыненьня дамовы арэнды ў лісьце не пазначаныя.

РМГА “Сустрэча” паведамляе таксама, што скасаваньне дамовы арэнды з боку Галоўнага гаспадарчага ўпраўленьня была ініцыяваная і ў некаторых іншых гарадах, дзе месьцяцца ананімна-кансультацыйныя пункты аб’яднаньня. Там пазначаныя тэрміны скасавання дамоваў да канца траўня.

Тэрміновае вызваленьне памяшканьня ў Менску можа прывесьці да ліквідацыі аб’яднаньня. Кіраўніцтва арганізацыі зьвязвае гэта з тым, што РМГА “Сустрэча” ажыцьцяўляе дзейнасьць па прафілактыцы ВІЧ/СНІД і ІППШ сярод мужчынаў, якія маюць сэкс з мужчынамі.

З мэтай вырашэньня дадзенай сытуацыі прадстаўнікі аб’яднаньня накіруюць лісты ў Міністэрства аховы здароўя РБ, ПРААН з просьбай аказаць садзейнічаньне ў недапушчэньні ліквідацыі РМГА “Сустрэча”, захаваньні дзяржаўных арэндаў, і адпаведна, у працягу прафілактычнай дзейнасьці ў рамках рэалізацыі грантаў Глабальнага фонду.

РМГА “Сустрэча” дзейнічае ў сфэры прафілактыкі ВІЧ /СНІДу з 1998 году.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international