Вользе Гайдуковай адмовілі ў спатканні з сынам

2013 2013-05-07T11:22:03+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/gajdukou-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Андрэй Гайдукоў

Андрэй Гайдукоў

Маці 24-гадовага  жыхара Наваполацку, абвінавачанага ў "здрадзе дзяржаве", атрымала адмову ў спатканні з сынам ад следчага Віцебскай управы КДБ Алега Барысевіча. 8 траўня сканчваецца тэрмін знаходжаньня  Андрэя Гайдукова ў СІЗА КДБ, але маці не ведае, ці будзе гэты тэрмін працягнуты.

"Мне нічога не вядома. Ніводнага разу з КДБ мяне не спавясцілі, што працягваюць тэрмін следства, пра гэта даводзіцца распытваць адваката. Але і адвакат не заўжды можа сустрэцца з Андрэем, бо зноў пачаліся праблемы: раней неяк ужо наладзілася ў СІЗА КДБ, адваката пускалі рэгулярна. А цяпер – ізноў не заўсёды….І  адвакат не ўсё можа расказаць, бо ёсць падпіска пра неразгалошванне таямніцы следства", -- гаворыць маці абвінавачанага.

Вольга Гайдукова ведае з лістоў сына, што следства ўжо завяршылася, бо 29 красавіка ён напісаў, што пазнаёміўся з матэрыяламі справы. Цяпер іх мусілі перадаць у пракуратуру.  Пасля 20 траўня можна чакаць суду, гаворыць маці:

"Усё ж я думаю, што да суду яго не адпусцяць. Тым больш, што мне не далі з ім спаткання. Я звярталася з такой заявай ужо два разы. Першы раз мне адмовілі, але следчы сказаў, што дадуць спатканне, магчыма, калі скончыцца следства. Ці перад судом. Следства скончылася. І мне – зноў адмова, прычым без усялякіх тлумачэнняў. Неўзабаве, напэўна, ужо будзе і суд, але на сустрэчу з Андрэем спадзявацца не выпадае.Добра, што ён піша нам лісты. Невялікія, на паўстаронкі. Але мне спакайней, калі ведаю, што  ён у нармальным настроі, і нас яшчэ падтрымлівае".

Андрэй Гайдукоў знаходзіцца пад вартай ужо 6 месяцаў. Яго затрымалі 8 лістапада ў Віцебску, паводле афіцыйнай інфармацыі "падчас закладкі тайніка са звесткамі, якія могуць цікавіць замежныя спецслужбы". З тае пары тэрмін следства штораз працягвалі на месяц, і так на працягу паўгода. За гэты час некалькі разоў перарывалася перапіска Гайдукова з бацькамі, да яго не заўжды маглі трапіць адвакаты, маці двойчы адмовілі ў спатканні.

Напрыканцы мінулага года ў "шпіёнскай справе" з'явіўся яшчэ адзін падазраваны –  наваполацкі прыхільнік стварэння партыі БХД  Ілля Багданаў. Спачатку ён быў дапытаны ў якасці сведкі, потым хлопцу абвясцілі, што пераводзяць у статус падазраванага. Але праз некалькі месяцаў падазрэнні ў дачыненні да яго блі абвергнуты, і ён зноў з'яўляецца сведкам у справе Андрэя Гайдукова.

І ў Багданава, і ў Гайдукова адразу пасля затрымання апошняга  былі праведзены ператрусы, на допыты выклікалі і іншых знаёмцаў затрыманага.

Сябры кажуць, што абвінавачанне ў шпіянажы і "здрадзе дзяржаве" падаецца ім абсурдным. Яны тлумачаць арышт Гайдукова  памкненнем застрашыць іншых грамадскіх актывістаў. Гайдукоў быў удзельнікам шэрага апазіцыйных акцый, быў у камандзе Андрэя Саннікава падчас апошніх прэзідэнцкіх выбараў, а на мясцовых выбарах дапамагаў у кампаніях тамтэйшых дэмакратычных кандыдатаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international