Увечары 22 сакавіка ў Гародні міліцыянты спрабавалі ўвайсьці ў кватэру грамадзкага актывіста Станіслава Пачобута

2007 2007-03-23T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Па зьвестках Радыё Свабода, яны патрабавалі адчыніць дзьверы, матывуючы, што паступілі нейкія скаргі. У кватэры адключылі сьвятло.

Міліцыянты выйшлі з пад’езду толькі калі ў 21.30 прыехаў брат Станіслава Андрэй Пачобут, які паказаў журналісцкае пасьведчаньне. Паводле яго, на вуліцы ён бачыў прынамсі трох міліцыянтаў і яшчэ трох у пад’езьдзе. Дарэчы, у Станіслава Пачобута 22 сакавіка -- дзень нараджэньня, яму споўніўся 31 год.

Як паведаміў адзін з лідэраў прадпрымальніцкага руху гарадзенец Валеры Леванеўскі, каля ягонага пад’езду ў мікрараёне Дзевятоўка дзяжураць два міліцыянты. З гэтай прычыны ён вымушана не пакідае сваёй кватэры.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international