Бялынічы: усе скаргі і звароты шматдзетных сем’яў вяртаюцца для разгляду ў райвыканкам

2013 2013-05-06T15:17:50+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bialynichy-skargi.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На пачатку траўня шматдзетныя сем’і з Бялыніч пачалі атрымліваць адказы з розных дзяржаўных інстанцый на свае калектыўныя звароты і скаргі на парушэнне правоў шматдзетных сем’яў пры будаўніцтве жылога дома. З адказаў на звароты вынікае, што ўсе яны накіраваныя для разгляду ў Бялыніцкі райвыканкам, дзеянні якога шмат у чым і паслужылі падставай для скаргаў з боку шматдзетных сем’яў.

“На мінулым тыдні я атрымаў шэраг адказаў на нашы калектыўныя звароты – кіраўніку краіны Аляксандру Лукашэнка, старшыні Магілёўскага аблвыканкама Пятру Рудніку, у  Камітэт дзяржкантролю, - распавядае старшыня ПЖБК “Дванаццаць” Пётр Шымбалёў. – Усе гэтыя дзяржаўныя інстанцыі паведамляюць, што нашы калектыўныя звароты накіраваныя для разгляду ў Бялыніцкі райвыканкам. Атрымліваецца сапраўды так, як казалі мне бялыніцкія чыноўнікі паўтара тыдні таму – “можаце скардзіцца куды заўгодна, усё роўна ўсе гэтыя звароты і скаргі вернуцца для разгляду назад да нас.

Навошта тады казаць пра нейкую сацыяльную справядлівасць і магчымасць абскардзіць дзеянні чыноўнікаў, калі калектыўныя звароты для разгляду вяртаюцца ў тыя ж інстацыі, дзеянні якіх і павінны правярацца”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international