Памяці Бахціёра Хамраева

2013 2013-05-06T14:05:28+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/khamraev.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Бахціёр Хамраеў.

Бахціёр Хамраеў.

4 траўня ў Узбекістане памёр Бахціёр Хамраеў, мужны і нястомны узбекскі праваабаронца. Міжнародная Федэрацыя за правы чалавека піша з гэтай журботнай нагоды наступнае:
Дарагія сябры, калегі па Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека!
Сёння мы пішам Вам з сумнай нагоды - 4 траўня ў Узбекістане памёр Бахціёр Хамраеў, наш блізкі сябар, мужны і нястомны праваабаронца, вядомы многім з вас па нашых агульных семінарах і паездках.
FIDH, як і многія іншыя праваабаронцы, як узбекскія, так і міжнародныя, вельмі многім абавязаны гэтаму цудоўнаму і вельмі сціпламу чалавеку. Да апошняга дня, ужо прыкаваным да ложка бязлітаснай і пакутлівай хваробай, ён дапамагаў усім, каму мог - праваабаронцам, якія знаходзяцца ў зняволенні і іх сем'ям, абзвоньваючы іх, а пакуль мог - аб'язджаючы іх рэгулярна, і перадаючы міжнародным арганізацыям, цяжкадасягальную з-за мяжы інфармацыю аб становішчы зняволеных калегаў, аб юрыдычных аспектах іх абароны, пра патрэбы іх сем'яў - без яго наша дапамога дзясяткам праваабаронцаў і іх сваякам была б немагчымая. Яго прынцыповасць  і сумленнасць былі лепшай гарантыяй, што дапамога дойдзе менавіта да таго, каму яна асабліва патрэбна.
Бахціёр Хамраеў неаднаразова падвяргаўся сачэнню (нахабнаму і адкрытаму, якое, часам, даходзіла да хатняга арышту дэ факта - паколькі ён не мог выйсці з хаты, літаральна абакружаны аўтамабілямі спецслужбаў) і нападам. У 2001 годзе Бахціёр Хамраеў быў страшна зьбіты, у маі 2005 года на праваабаронцу напалі ў яго ўласным доме некалькі дзясяткаў чалавек і збілі яго за тое, што "распаўсюджвае хлусню" пра трагічныя падзеі ў Андыжане. Хамраеў падвяргаўся нападам і ў 2006-м, і ў 2009 гадах, адзін раз яму рассеклі галаву ва ўласным доме, нягледзячы нават на прысутнасць замежных дыпламатаў.
Наша сумесная з OMCT праграма Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў, на жаль, часта расследавала гэтыя выпадкі і рэагавала на іх. Але практычна гэта было не заўсёды лёгка - Бахціёр часцей і больш падрабязна перадаваў нам інфармацыю пра беды іншых, і скупа і неахвотна згадваў пра свае. Ён выхаваў шасцярых дзяцей, пра лёс і ўладкаванне  якіх заўсёды вельмі клапаціўся. На жаль, і яны апынуліся пад пільнай увагай рэжыму - у 2006 годзе за краты быў адпраўлены яго сын, Іхціёр Хамраеў, асуджаны на тры гады "за хуліганства". На думку назіральнікаў, яго асуджэнне стала пакараннем за праваабарончую дзейнасць ягонага бацькі. У зняволенні сына некалькі раз жорстка збівалі, ён атрымаў цяжкае нажавое раненне.
Нягледзячы на ​​ўвесь гэты няспынны ціск, які прымае самыя розныя формы, Бахціёр працягваў сваю неацэнную, часам амаль незаўважную у свеце, але вельмі патрэбную і мужную барацьбу, да апошняга адданы сваім ідэалам, сябрам, сям'і і калегам. Маральна падкасіла яго, мабыць, толькі кампанія паклёпу, падтрыманая некаторымі яго блізкімі сябрамі, але нават яна не спыніла яго працы, і яго дзіўнай веры ў лепшыя бакі кожнага асобнага чалавека.
Федэрацыя страціла вельмі блізкага чалавека, і мы ўсе смуткуем аб ім. Асабіста мне пашчасціла бліжэй пазнаць яго асабіста ў Грузіі, дзе мы ўсе працавалі па становішчы палітычных зняволеных у 2008 годзе, і я шчыра падзяляю боль яго блізкіх, сяброў, і маіх калегаў з Аддзела Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі нашай федэрацыі, якія цесна працавалі з ім.
Мы ніколі не забудзем усяго таго, што ён зрабіў для нашых зняволеных калегаў, што ён зрабіў для нас, што ён зрабіў для праваабарончага руху ў цэлым. У прыватнасці, менавіта ён ініцыяваў калісьці стварэнне вэб-аплікацыі, рэалізаванай FIDH, прысвечанай становішчу зняволеных праваабаронцаў Узбекістана, якая дазваляе сачыць за лёсам тых, хто быў у канцы-канцоў вызвалены.
Мы рэдка маглі публічна выказаць яму нашую бясконцую падзяку за ягоную працу, паколькі асцерагаліся, што гэта можа яшчэ больш пагоршыць яго цяжкае становішча ў краіне, якую ён ніколі не захацеў пакінуць. Але ён ведаў, наколькі ён сам і яго праца важная для нас.
І ўсе мы заўсёды будзем памятаць яго дзіўныя чалавечыя якасці - гумар, яго цёплую ўсмешку, уменне падтрымаць усіх словам і справай, ціхую сціпласць і сапраўдную мужнасць.

Суэр Белхасен,
Прэзідэнт FIDH
ад імя сакратарыята FIDH
і 164 членскіх арганізацый

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international