Баранавічы: актывісты ўздымаюць пытанне аб неэфектыўнасці выкарыстоўвання сродкаў падаткаплацельшчыкаў

2013 2013-05-06T09:11:15+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/baranavichy-ramont.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Актывістка грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду” Анжэла Камбалава атрымала ліст з Баранавіцкага гарвыканкама на сваю заяву аб жахлівым становішчы цэнтральных вуліц Царука і Гагарына і тэрмінах іх рамонта.

У адказе намесніка старшыні гарвыканкама В. Лазіцкага паведамляецца, што ў 2013 годзе ў гарадскім бюджэце прадугледжана 11993, 7 млн. рублёў на бягучы рамонт і ўтрыманне вулічнай дарожнай сеткі, а таксама 13976,8 млн. рублёў на капітальны рамонт і рэканструкцыю вуліц горада, у тым ліку часткі вуліцы Царука.

 – Мы ведаем, што кожны год з гарадскога бюджэта выдзяляюцца вялікія грошы на рамонт гарадскіх вуліц, але іх стан з каждым днём усё пагаршаецца і пагаршаецца. Арт. 34 нашай Канстытуцыі гарантуе нам права на атрыманне і распаўсюд інфармацыі аб дзейнасці дзяржаўных органаў. Таму мы будзем пісаць новыя заявы і збіраць подпісы людзей, каб ведаць не столькі колькасныя паказчыкі гарадскога бюджэту, а найперш прычыны неэффектыўнага выкарыстоўвання сродкаў падаткаплацельшчыкаў, – паведаміла Анжэла Камбалава.

Фота: так выглядае сёння ў Баранавічах вуліца Царука

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international