Бяроза: інфекцыйныя свінні пойдуць у тушонку
Сярод жыхароў Бярозы распаўсюдзілася інфармацыя, што на
мясцовы мясакамбінат машынамі вязуць яшчэ жывых свіней з свінакомплексу
“Усходні” Баранавіцкага раёна, дзе ў жывёл, па афіцыйнай версіі, выяўлены рэспіраторна-рэпрадуктыўны
сіндром свіней.
Нягледзячы на тое, што намеснік дырэктара па
па маркетынгу і вытворчасці Анатоль Проц катэгарычна абверг інфармацыю, іншыя
адказныя супрацоўнікі мясакамбінату падцвердзілі, што завезена 4 тысячы такіх
свіней. З іх на мясакамбінаце здохла 4. Іх адправілі на Бярозаўскае
прадпрыемства па пераапрацоўцы другаснай жывёльнай сыравіны “Сарыю” на
мясакосную муку. Праўда, запэўнілі, што гэта мяса не пойдзе ў каўбасы, а толькі
ў тушонку, якая будзе адпраўлена на свінакомплекс і тыя будуць самі прадаваць. Сцвярджаецца,
тушонка будзе бяспечнай, паколькі мяса праходзіць стэрылізацыю згодна ўстаноўленых
ветсанправіл.