Актывісты «Zmenы» вывесілі на Кастрычніцкай плошчы расцяжку «Свабоду палітвязням»

2013 2013-05-03T17:19:39+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zmena-palitvjazen.jpg

У суботу, 4 мая, пасля адбыцця адміністрацыйнага арышту выйдзе на волю актывіст «Zмены» - моладзевага крыла грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!» Павел Вінаградаў.

Гэта ўжо другая яго «адсідка» за 2013 і 12-я за ўвесь час (не лічачы тэрміну па крымінальнай прысуду за ўдзел у Плошчы-2010).

Некалькі паплечнікаў Паўла таксама не раз бывалі ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на сталічнай вуліцы Акрэсціна. Але, нягледзячы на жорсткі ціск на «Zмену» з боку сілавых органаў, сябры моладзевага крыла «Гавары праўду!» разумеюць, што судовыя працаўнікі (ды і шараговыя праваахоўнікі) дзейнічаюць з-пад палкі.

У сувязі з гэтым 2 мая ў Мінску актывісты «Zмены» вывесілі расцяжку «Свабоду беларускай судовай сістэме!». Акцыя была праведзеная насупраць будынка суда Цэнтральнага раёна, дзе апошні раз судзілі Вінаградава.

У знак салідарнасці з палітвязнямі на Кастрычніцкай плошчы была вывешаная расцяжка «Свабоду палітвязням!»

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international