Сёння - Сусветны дзень свабоды прэсы

2013 2013-05-03T10:59:49+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/wpfd.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” шчыра віншуе ўсіх сваіх калег!

У шэрагу прафесійных журналісцкіх святаў гэты дзень займае асаблівае месца.  Ён дэкларуе свабоду выказвання як адну з найвышэйшых каштоўнасцяў.

Грамадства, у якім няма ўсведамлення гэтай каштоўнасці, робіцца глухім і сляпым – як да чужых, так і да сваіх уласных праблем. Гэта адна з тых цаглінак, без якой нельга пабудаваць цывілізаваную дзяржаву.

Таму Сусветны дзень свабоды прэсы не абыходзіць увагай бадай ніводная арганізацыя, якая займаецца правамі чалавека, у тым ліку свабодай слова.

ГА “БАЖ” у гэты дзень таксама традыцыйна арганізуе шэраг тэматычных мерапрыемстваў. Сёлета арганізацыя агучвае імёны пераможцаў штогадовага творчага конкурсу “Вольнае слова”, а таксама ладзіць круглы стол на тэму “Перспектывы рэфармавання медыясферы. Што можна зрабіць журналісцкая супольнасць?”. Ён пачнецца ў канферэнц-зале гатэлю "Мінск" (2 паверх) а 12-й гадзіне. Запрашаем ахвотных журналістаў да ўдзелу і асвятлення!

Нагадаем, што Сусветны дзень свабоды прэсы адзначаецца з 1992 года па ініцыятыве прадстаўнікоў незалежнага друку краін Афрыкі пры падтрымцы ЮНЭСКА. 3-га траўня ў 1991 г. у сталіцы Намібіі Віндхуку журналісты Афрыкі прынялі гэтак званую "Віндхукскую дэкларацыю", у якой заклікалі ўрады дзяржаў свету забяспечваць свабоду прэсы і яе дэмакратычны характар. У дэкларацыі падкрэслівалася, што найважнейшым складнікам любога дэмакратычнага грамадства з`яўляецца свабодная, плюралістычная і незалежная прэса.

Прэс-служба БАЖ.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international