У Бялыніцкім раёне – другое апытанне за дзень адносна журналістаў “Белсата”

2013 2013-05-02T16:32:09+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/belsat1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

2 траўня каля апоўдня ўчастковы інспектар Бялыніцкага РАУС Аляксандр Емельянаў наведаў дома ў вёсцы Лебедзянка Бялыніцкага раёна жыхара гэтай вёскі Валерыя Вусіка. Па словах Валерыя Вусіка, супрацоўніка міліцыі вельмі цікавіла, як ён пазнаёміўся з незалежнымі журналістамі і як матэрыял пра СВК “Лебадзянка” з’явіўся на тэлеканале “Белсат”.

“Участковы інспектар Аляксандр Емельянаў прыехаў да мяне дахаты, - распавядае Валерый Вусік. – Я думаў, што ён будзе задаваць мне пытанні па чарговай адміністрацыйнай справе аб паклёпе, які я быцым бы здзейсніў у адносінах да пляменніка былога старшыні СВК “Лебедзянка” Міхаіла Бялова. Аднак цікавіла Аляксандра Емельянава зусім іншае: дзе і якім чынам я пазнаёміўся з выдаўцом газеты “Магілёўскі Выбар” Барысам Вырвічам, чаму незалежныя тэлежурналісты рабілі здымкі ў СВК “Лебедзянка” і якім чынам гэтыя здымкі пасля з’явіліся на “Белсаце”. Ён таксама сказаў, што па справе, па якой ён праводзіць апытанне, я буду праходзіць у якасці сведкі.

На пытанні супрацоўніка міліцыі я адказаў, што ведаю журналіста Барыса Вырвіча вельмі даўно, яшчэ па сумеснай працы спецыялістамі ў галіне сельскай гаспадаркі. Што ж датычыцца незалежных тэлежурналістаў, то яны прыехалі ў СВК “Лебедзянка” пасля публікацыі майго звароту “Што змянілася за апошнія некалькі год у СВК “Лебедзянка” у газеце “Магілёўскі Выбар”, іх зацікавіў гэты мой зварот. Таму яны і рабілі здымкі на жывёлагадоўчай ферме ў гэтай гаспадарцы. Дарэчы, новая ферма ў СВК “Лебедзянка” будуецца ўжо некалькі гадоў, і калі гэта будоўля будзе скончана, ніхто не ведае. Я сказаў, што не ведаю, адкуль матэрыял з СВК “Лебедзянка” з’явіўся на “Белсаце”, але адзначыў, што цалкам згодны з яго зместам. Чаму яго так зацікавіла дзейнасць незалежных тэлежурналістаў, участковы інспектар мне не патлумачыў. Запісаўшы мае паказанні, ён з’ехаў”.

Па словах праваабаронцы Барыса Бухеля, існуе верагоднасць, што супрацоўнікі бялыніцкай міліцыі спрабуюць нейкім чынам распачаць справу за нібыта парушэнне Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях у адносінах да незалежных журналістаў.

Нагадаем, што незалежныя тэлежурналісты наведалі СВК “Лебедзянка” 28 лютага 2013 года. Пасля іх наведвання на шэраг супрацоўнікаў гэтай гаспадаркі, якія размаўлялі з журналістамі, былі складзеныя пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях. Супрацоўнікі бялыніцкай міліцыі  таксама спрабавалі абвінаваціць Валерыя Вусіка, што ён 28 лютага, калі разам са здымачнай групай незалежных тэлежурналістаў наведваў жывёлагадоўчую ферму СВК “Лебедзянка”, у адносінах пляменніка былога старшыні СВК “Лебедзянка” трактарыста Міхаіла Бялова “выражался нецензурной бранью, на предложения успокоиться не реагировал”, а таксама “размахивал руками” і ажыццяўляў у яго адрас “угрозы физической расправы”. 8 красавіка суддзя Аксана Загорская вынесла апраўдальнае рашэнне па справе аб адміністрацыйным правапарушэнні ў адносінах да Валерыя Вусіка, зняпраўдзіўшы абвінавачванні па артыкулу 17. 1 (дробнае хуліганства).

26 красавіка Суддзя Аксана Загорская пакарала Міхаіла Бялова штрафам у памеры 4 базавых велічынь за парушэнне артыкула 9 ч.3 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях “Абраза, наўмысная знявага гонару і годнасці асобы, выказаная ў непрыстойнай форме” за абразу ў адносінах Валерыя Вусіка.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international