Валанцёраў запрашаюць паўдзельнічаць у Тыдні Даступнасці

2013 2013-05-02T13:43:33+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/office_invalids.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Упершыню ў Беларусі ў будзе праводзіцца Тыдзень Даступнасці, прысвечаны пытанням і праблемам, з якімі сутыкаюцца людзі з інваліднасцю. Падзея пройдзе пад дэвізам «Ад даступнасці да роўнасці».

Арганізатарам мерапрыемства выступіць асветніцкая праваабарончая ўстанова «Офіс па правах людзей з інваліднасцю».

Тыдзень Даступнасці - гэта нефармальнае, нестандартнае, інклюзіўнае і адкрытае для ўсіх мерапрыемства. Пройдзе з 17 па 21 мая 2013 года ў Мінску. Яно будзе ўключаць у сябе экспазіцыю і прэзентацыю інфармацыйных матэрыялаў, асветніцкай літаратуры, а таксама публічныя лекцыі беларускіх і міжнародных экспертаў у сферы Даступнасці, паказы фільмаў, сустрэчы, дыскусіі, прэзентацыі праектаў па тэме даступнасці.

Валанцёры будуць прысутнічаць на мерапрыемстве і выконваць наступныя віды работ:
- Сустрэча гасцей
- Рэгістрацыя
- Мантаж/дэмантаж абсталявання і стэндаў
- Дапамога арганізатарам

Усім жадаючым папрацаваць валанцёрамі просьба даслаць заяўку на e-mail: info@disright.org.

Адрас правядзення: Мінск, пр-т Пераможцаў 49, галерэя «PRезентация». 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international