Камісія ЗША: Беларусь абмяжоўвае свабоду рэлігіі

2013 2013-05-02T11:47:57+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/usa-belarus.jpg

Камісія міжнародных рэлігійных свабод ЗША (United States Commission on International Religious Freedom, USCIRF) падала гадавую справаздачу што да стану свабоды веравызнання ў свеце.

У справаздачы да краін з «сістэматычнымі, працяглымі і недапушчальнымі» парушэннямі свабоды веравызнання - так званымі «краінам асаблівай заклапочанасці» - залічаныя Бірма, Кітай, Эрытрэя, Іран, Паўночная Карэя, Саудаўская Арабія, Судан, Узбекістан, Егіпет, Ірак, Нігерыя, Пакістан , Таджыкістан, Туркменістан, В'етнам.

Да краінаў, у якіх права на рэлігійную свабоду таксама парушаецца, але не так жорстка, як у вышэй названых, залічаны Афганістан, Азербайджан, Куба, Індыя, Інданезія, Казахстан, Лаос, Расея.

Беларусь патрапіла ў трэцюю групу краін, у якіх камісія таксама праводзіла свой маніторынг праз увагу да праблем з рэлігійнай свабодай у мінулым.

Выснова камісіі: «Улады Беларусі парушаюць свае міжнародныя абавязанні ў дачыненні да правоў чалавека на свабоду думкі, сумлення, рэлігіі і перакананняў. У мінулым годзе ўлады пераследавалі і штрафавалі рэлігійныя абшчыны і асобаў, якія былі прызнаныя парушальнікамі рэпрэсіўных законаў, і праводзілі ператрусы; у дачыненні да фiзiчных асоб выкарыстоўваліся затрыманні на кароткі перыяд, але не ўжывалася турэмнае зняволенне».

Камісія міжнародных рэлігійных свабод з'яўляецца незалежным двухпартыйны органам федэральнага ўрада ЗША. Чальцы камісіі прызначаюцца прэзідэнтам і кіраўніцтвам абедзвюх палітычных партый у Сэнаце і Палаце прадстаўнікоў ЗША. Асноўны абавязак камісіі - разгляд фактаў і абставінаў парушэнняў рэлігійнай свабоды на міжнародным узроўні і выпрацоўка палітычных рэкамендацый прэзідэнту, дзяржаўнаму сакратару і Кангрэсу.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international