“Вясна” заклікае спыніць практыку ціску на грамадскіх актывістаў і прыняць меры да адмены арт. 193.1 КК

2013 2013-05-02T11:09:32+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/193logo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабарончы цэнтр “Вясна”

Мінск, 2 мая 2013 

Заява

Праваабарончы цэнтр “Вясна” заклікае беларускія ўлады спыніць практыку запалохвання і ціску на грамадскіх актывістаў, а таксама неадкладна дэкрыміналізаваць дзейнасць незарэгістраваных арганізацый.

На працягу апошніх двух месяцаў Праваабарончым цэнтрам “Вясна” было зафіксавана павелічэнне выпадкаў вынясення  органамі пракуратуры і КДБ афіцыйных пісьмовых папярэджанняў аб недапушчальнасці дзейнасці ад імя незарэгістраваных арганізацый у адносінах да шэрагу грамадскіх актывістаў і праваабаронцаў.

18 красавіка 2013 г. пракуратура Бярозаўскага р-на Брэсцкай вобласці вынесла папярэджанне за дзейнасць  ад імя незарэгістраванай арганізацыі актывісту грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду” Аляксандру Кузьміну.

24 красавіка 2013 г. Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь вынесла пісьмовае папярэджанне аб недапушчальнасці дзейнасці ад імя незарэгістраванай арганізацыі праваабаронцы Тамары Сяргей.

29 красавіка 2013 г.  у г. Магілёве на прафілактычную гутарку ва УКДБ па Магілёўскай вобласці ў сувязі з  дзейнасцю ад імя незарэгістраванай арганізацыі быў выкліканы мясцовы актывіст партыі БХД Алег Аксёнаў, які ў кастрычніку 2012 года быў пастаўлены на прафілактычны ўлік КДБ за ажыццяўленне такой дзейнасці.

Усе вышэйназваныя асобы былі папярэджаны аб магчымым прыцягненні да крымінальнай адказнасці па арт. 193.1 КК Рэспублікі Беларусь, санкцыя якога прадугледжвае адказнасць у выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да двух гадоў.

Праваабарончы цэнтр “Вясна” лічыць неабходным нагадаць, што свабода асацыяцый гарантавана грамадзянам Беларусі арт. 36 Канстытуцыі. Паводле арт. 23 Канстытуцыі, абмежаванне правоў і свабод асобы дапускаецца толькі ў выпадках, прадугледжаных законам, у інтарэсах нацыянальнай бяспекі, грамадскага парадку, абароны маральнасці, здароўя насельніцтва, правоў і свабод іншых асоб. Таксама арт. 5 Канстытуцыі ўтрымлівае вычарпальны пералік дапушчальных абмежаванняў свабоды асацыяцый: забараняецца стварэнне і дзейнасць палітычных партый, а роўна і іншых грамадскіх аб’яднанняў, якія маюць на мэце гвалтоўнае змяненне канстытуцыйнага ладу, ці якія вядуць прапаганду вайны, сацыяльнай, нацыянальнай, рэлігійнай і расавай варожасці. Сыходзячы з канстытуцыйных гарантый і дапушчальных абмежаванняў, відавочна, што наяўнасць крымінальнай адказнасці толькі за факт дзейнасці ад імя незарэгістраванай арганізацыі з’яўлеяцца парушэннем гарантаванай Асноўным законам свабоды асацыяцый.

15 кастрычніка 2011 г.  Еўрапейская камісія за дэмакратыю праз права Савета Еўропы (Венецыянская камісія) падрыхтавала заключэнне, паводле якога арт. 193.1 КК Рэспублікі Беларусь быў прызнаны не адпавядаючым палажэнням Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах і іншым міжнародным абавязальніцтвам, якія ўзяла на сабе Рэспубліка Беларусь.

Варта нагадаць, што на працягу 2008-2010 гг. службовыя асобы  Міністэрства юстыцыі і Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь неаднаразова заяўлялі пра магчымасць адмены дадзенага артыкула Крымінальнага кодэкса.

У сувязі з гэтым Праваабарончы цэнтр “Вясна” ў чарговы раз заклікае ўлады Беларусі спыніць практыку ціску на грамадскіх актывістаў і прыняць меры  да адмены арт. 193.1 КК і дэкрыміналізацыі дзейнасці незарэгістраваных арганізацый.

Арт. 193.1 КК Рэспублікі Беларусь (незаконная арганізацыя дзейнасці грамадскага аб’яднання, релігійнай арганізацыі ці фонда, альбо ўдзел у іх дзейнасці), наказваецца штрафам,  ці арыштам да шасці месяцаў ці пазбаўленнем волі на тэрмін да двух гадоў.

З 2006 г. вядома аб 18 выпадках прыцягнення да крымінальнай адказнасці па дадзеным артыкуле.

У лютым 2011 г. Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь вынесла пісьмовае папярэджанне ад недапушчальнасці дзейнасці ад імя незарэгістраванай арганізацыі старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесю Бяляцкаму.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international