Брэст: адменены прысуд Віталю Каўшу

2013 2013-05-02T10:32:17+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/koush-vital.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віталь Коўш

Віталь Коўш

Такое рашэнне прыняла судовая калегія па крымінальных справах Брэсцкага абласнога суду, дзе разглядалася касацыйная скарга актывіста, якому суд першай інстанцыі вынес пакаранне ў выглядзе 4 гадоў пазбаўлення волі.

Віталя Каўша абвінавацілі ў тым, што ён нібыта спрыяў незаконнай міграцыі і спрабаваў дапамагчы васьмі грамадзянам Індыі нелегальным чынам трапіць у Польшчу. Сам Коўш гэтыя абвінавачванні абверг, а індусам пасля дэпартацыі быў забаронены ўезд у Беларусь, і ў судзе былі зачытаныя толькі іх пісьмовыя тлумачэнні, што былі дадзеныя падчас знаходжання ў ізалятары часовага утрымання Брэсцкай памежнай групы. Хадайніцтвы Каўша аб выкліку грамадзян Індыі і допыце ў судзе былі адхіленыя.

Між тым, сапраўднасць гэтых паказанняў не толькі немагчыма было праверыць, але і самі індусы, калі апынуліся за межамі Беларусі, запісалі відэаролік, з якога вынікае, што іх прымусілі даваць хлуслівыя звесткі ў адносінах да асоб, з якімі яны не былі знаёмыя.

Як лічыць праваабаронца Раман Кісляк, падчас працэсу над Віталем Каўшом у судзе Брэсцкага раёну была парушана прэзумпцыя невінаватасці, і фактычна падсуднаму было адмоўлена ў правасуддзі. Праваабаронца адзначыў, што грамадскі актывіст Віталь Коўш ўдзельнічаў у шэрагу палітычных кампаній у Брэсце: яго затрымлівалі як удзельніка акцыі салідарнасці з палітвязнямі, а на прэзідэнцкіх выбарах 2010 года ён быў незалежным назіральнікам. Таму судовы пераслед можа быць сваеасаблівай помстай за яго актыўную грамадзянскую пазіцыю.

Пасля адмены абласным судом раней вынесенага прысуду справу Віталя Каўша накіравана на новы разгляд.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international