Святочныя віншаванні палітвязням даслалі з Бялыніцкага раёна (фота)

2013 2013-05-01T09:59:03+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bial-listy-palit.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Святочныя віншаванні з Міжнародным днём працы, а таксама з надыходзячымі святамі - праваслаўным Вялікднём і Днём Перамогі – даслалі беларускім палітвязням грамадкія актывісты з Бялыніцкага раёна.

Удзел у акцыі прынялі мясцовыя актывісты Партыі БНФ і кампаніі “Гавары праўду”. У сваіх паштоўках і лістах са словамі падтрымкі  яны віншавалі палітвязняў з надыходзячымі травеньскімі святамі, жадалі ім мужнасці і стойкасці ў нялёгкіх умовах зняволення, а таксама выказвалі надзею на іх хуткае вызваленне.

“Надыходзіць цэлы шэраг святочных дзён – Міжнародны дзень працы, праваслаўны Вялікдзень, Дзень Перамогі – калі людзі на волі святкуюць, радуюцца і адпачываюць, - кажа бялыніцкі жкрналіст Барыс Вырвіч. - Вельмі важна, каб у гэтыя святочныя дні беларускія палітвязні не адчувалі сябе пакінутымі на волю лёсу. Мы накіравалі ім лісты і віншавальныя паштоўкі, каб выказаць сваю салідарнасць і з імі, і тое, што мы заўсёды пра іх памятаем. Падтрымліваць палітвязняў хоць нейкім чынам – гэта наш абавязак. Гэта тым больш актуальна зараз, калі застаецца няшмат спадзяванняў на магчымую лібералізацыю ў грамадскім жыцці ў нашай краіне”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international