Брэст: шэсце на Першамай дазволена ўладамі

2013 2013-04-30T20:03:51+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/brest-garvykankam.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Брэсцкі гарвыканкам

Брэсцкі гарвыканкам

Сацыял-дэмакраты Брэста атрымалі дазвол ад мясцовых уладаў на правядзенне Першамайскага шэсця. Арганізатары заключылі дамовы з міліцыяй, камунальшчыкамі, медработнікамі і данеслі гэтыя дамовы ў Брэсцкі гарвыканкам.

Шэсце адбудзецца 1 Мая з 11 да 12 гадзін па маршруту ад бульвара Касманаўтаў па вуліцы Машэрава і да плошчы Леніна. Запланаваная колькасць удзельнікаў -- да 200 чалавек.

Па словах намесніка старшыні Брэсцкай абласной БСДП(Г) Валянціна Лазарэнкава, яны рады будуць бачыць на шэсці працоўных, каб падцвердзіць сваю салідарнасць у змаганні за годную працу і заробкі тых, хто працуе на прадпрыемствах абласнога цэнтру.

Каля 3 тысяч улётак з запрашэннямі было распаўсюджана на дывановым камбінаце, панчошным, на заводзе Цветатрон і інш.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international