У Калінкавічах сябру АГП распылілі ў вочы газавы балончык, і яго ж абвінавацілі ў бойцы

2013 2013-04-30T14:44:38+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/rabianok-dzianis.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На сябра АГП з Калінкавічаў Дзяніса Рабянка міліцыя склала адміністрацыйны пратакол па артыкулу 9.1 КаАП – наўмыснае прычыненне цялеснага пашкоджання, якое не прывяло да кароткачасовай страты здароўя. Зараз актывісту пагражае штраф ад 10 да 30 базавых ці адміністрацыйны арышт.

Але, як паведаміў Дзяніс Рабянок, пацярпеўшым быў ён, тым не менш, пратакол міліцыя склала на яго ж. «У мяне ёсць сусед, прадпрымальнік, які неаднаразова правакаваў мяне, таму што ён заўзяты прыхільнік улады, а я – апазіцыянер. Я ж шматразова ўдзельнічаў у назіранні на выбарах, у розных акцыях апазіцыі. Напэўна, таму ён часта чапляўся на мяне, абражаў. У той дзень, 13 красавіка, я прыбіраў каля дому, і тут падышоў сусед і пачаў на мяне сварыцца, абражаць мяне, маўляў, такіх, як ты, апазіцыянераў, забіваць трэба. Я, ведаючы яго характар, не рэагаваў, прыбраў смецце і ішоў дахаты. І раптоўна ён на мяне кінуўся і распыліў у вочы газавы балончык. Сведкам была мая маці, яна тут жа выклікала міліцыю і хуткую дапамогу», - распавёў актывіст.

Па яго словах, у лякарні ў яго зафіксавалі апёк вока. На экспертызу міліцыя накіравала пацярпелага толькі праз тыдзень. Але яшчэ большае здзіўленне адчуў Дзяніс Рабянок, калі даведаўся, што пратакол складзены не на суседа, а на яго, за тое, што нібыта гэта ён збіў суседа. «Я накіраваў скаргу начальніку міліцыі, дзе напісаў, якія былі парушэнні пры складанні пратакола: сведак не дапыталі, урача, які мяне прымаў у лякарні – таксама не апыталі, я пацярпеў – я ж і вінаваты», - дадаў суразмоўца. Ён лічыць, што такім чынам мясцовыя міліцыянеры пакрываюць прыхільнікаў улады і помсцяць апазіцыянерам.

Разам з тым, пратакол ужо перадалі ў суд.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international