viasna on patreon

У Ваўкавыскім раёне вылічылі і звольнілі жанчыну, якая паскардзілася губернатару падчас «жывой лініі»

2013 2013-04-30T12:29:31+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sjamion-szapira-hubernatar-hrodzenskai-voblasci.jpg
Сямён Шапіра, губернатар Гродзенскай вобласці

Сямён Шапіра, губернатар Гродзенскай вобласці

26 красавіка гэтага года работнікі Ваўкавыскага лясгаса выявілі каля вёскі Залучаны Ваўкавыскага раёна непахаваныя трупы кароў. Несанкцыянаванае пахаванне, а папросту - звалка трупаў была зробленая паспешліва, у вушах засталіся чыпы, якімі працаўнікі сельгаспрадпрыемстваў пазначаюць свой статак. Наяўнасць пазнак і блізкасць размяшчэння дазваляюць зрабіць здагадку, што трупы жывёл былі вывезены з фермы Львоўка.

27 сакавіка volkovysk.by пісаў пра тое, што на «жывую лінію» Гродзенскага губернатара Сямёна Шапіра паступіў сігнал ад жыхаркі Ваўкавыскага раёна, якая распавяла пра тое, што на іх прадпрыемстве пачаўся вялікі мор жывёлы, які спісваецца на работнікаў. Гаварылася, што адбываецца гэта ўсё на жывёлагадоўчай ферме Львоўка.

З вобласці ў Ваўкавыскі раён была накіраваная камісія, якая не змагла пацвердзіць факты, названыя ў звароце.

Як стала сёння вядома, жанчына, што паведаміла аб моры жывёлы, пазбавілася свайго працоўнага месца. Як паведаміла крыніца ў раённым кіраўніцтве, яе пазналі па голасе. Інфармацыю, якую яна паведаміла, прызналі непраўдзівай.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства