"Рэпарцёры без межаў" асудзілі затрыманні журналістаў 26 красавіка

2013 2013-04-30T12:14:39+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/logo-en.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як адзначаецца ў заяве, 26 красавіка былі затрыманыя не менш за шэсць журналістаў. Пры гэтым двое з іх - карэспандэнты "Радыё Рацыя" Генадзь Барбарыч і Аляксандр Ярашэвіч, якія былі затрыманыя пасля заканчэння дазволенай уладамі акцыі "Чарнобыльскі шлях", правялі выхадныя ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў і 29 красавіка паўсталі перад судом, які прысудзіў ім 3 сутак адміністрацыйнага арышту.

"Рэпарцёры без межаў" таксама адзначаюць, што падчас акцыі былі затрыманыя, а затым адпушчаныя журналісты газеты "Наша ніва" Аксана Рудовіч і Ірына Арэхаўская.

Раней у гэты дзень у Астраўцы таксама былі затрыманыя журналісты "Белсата" Аляксандр Баразенка і Анастасія Яўмен, якія асвятлялі паездку старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі, кіраўніка Гродзенскай абласной арганізацыі АГП Івана Крука і каардынатара грамадскай кампаніі "Астравецкая атамная - гэта злачынства!" Мікалая Уласевіча па рэгіёнах, якія пацярпелі ад аварыі на ЧАЭС. У міліцыі ў журналістаў ўзялі тлумачэнні, што яны рабілі ў Астраўцы і навошта праводзілі здымкі. Пасля чаго супрацоўнікі міліцыі паглядзелі запіс з відэакамеры і сцерлі яго.

"Медыя ў чарговы раз сталі ахвярамі непрымання рэжымам Лукашэнкі грамадзянскай супольнасці і апазіцыі", - падкрэсліваецца ў заяве "Рэпарцёраў без межаў".

Праваабарончая арганізацыя таксама адзначае, што ў апошні час шэраг апазіцыйных сайтаў, у тым ліку charter97.org і belaruspartisan.org, а таксама праваабарончы сайт spring96.org падвергнуліся хакерскім нападам.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international