Менскія ўлады не дазволілі мітынг на 1 мая

2013 2013-04-30T11:31:57+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/prafsajuz.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Мінгарвыканкам не дазволіў Беларускаму кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП) правесці 1 мая мітынг у абарону правоў працоўных.

БКДП звярнуўся да сталічных уладаў з просьбай дазволіць правядзенне мітынгу ў парку імя 50-годдзя Вялікага Кастрычніка. З тэлефоннай размовы з начальнікам аддзела грамадска-масавай работы Мінгарвыканкама Юрыем Уральскім 25 красавіка лідэр БКДП Аляксандр Ярашук даведаўся: адказ выканкама ўжо высланы і ў ім адзначаецца, што "1 мая ва ўсіх пяці паркавых зонах Мінска будуць праводзіцца афіцыйныя масавыя гулянні, таму праводзіць якія-альбо дадатковыя мерапрыемствы немэтазгодна", - паведамляецца на сайце БКДП.

Для БКДП рашэнне сталічных уладаў не стала нечаканасцю, паколькі апошнія тры гады незалежнаму прафцэнтру заўсёды адмаўлялі ў правядзенні масавых мерапрыемстваў на 1 мая. БКДП прыняў рашэнне адзначыць першамайскі свята па месцах размяшчэння прафсаюзных арганізацый БКДП ў рэгіёнах Беларусі, дзе ўдасца атрымаць дазвол мясцовых уладаў.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international