БСДП падала ў суд на начальніка магілёўскіх інтэрнатаў

2013 2013-04-30T10:32:19+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bsdpg-logo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Начальнік ГУКДЖЭП "Магілёўаблбуд" Павел Шышоў падчас інтэрвью карэспандэнту БелаПАН абазваў сацыял-дэмакратаў "бандай". У якасці пацвярджэння гэтаму на сайце інфармацыйнай агенцыі навін БелаПАН ёсць артыкул з аўдыёрэпартажам, дзе Павел Шышоў сцвярджае, што яго былы работнік, актывіст Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады), Мікалай Залозны "знаходзіцца ў шэрагах банды Грамада".

Кіраўніцтва партыі палічыла, што гэта з'яўляецца паклёпам і падала адпаведныя заявы ў міліцыю і суд Ленінскага раёна Магілёва. Акрамя таго, ад свайго імя падаў пазоў у суд і напісаў заяву ў міліцыю і магілёўскі актывіст БСДП Мікалай Залозны.

Праз суд сацыял-дэмакраты хочуць  абараніць сваю дзелавую рэпутацыю, а таксама атрымаць публічнае прабачэнне ад Паўла Шышова. Праз міліцыю актывісты БСДП хочуць прыцягнуць Шышова да адміністрацыйнай адказнасці.

Сітуацыю каментуе сябра Прэзідыума БСДП ад Магілёўскай вобласці Ігар Барысаў:

"БСДП з'яўляецца пераемніцай Беларускай сацыялістычнай Грамады, якая была самай першай у краіне партыяй. Шмат яе сябраў было міністрамі і прэм'ер-міністрамі БНР, а таксама ва ўрадзе БССР. Дзякуючы сябрам БСГ была абвешчана БНР, заснавана газета "Наша Ніва", распрацаваны бел-чырвона-белы сцяг.

У нашых шэрагах былі Антон і Іван Луцкевічы, Якуб Колас, Алаіза Пашкевіч, Алесь Гарун, а таксама дзясяткі не менш вядомых людзей. Казаць, што мы "банда", гэта ўсё-роўна, што абазваць усіх гэтых класікаў беларускай літаратуры, пра якіх, я спадзяюся, гэты Шышоў чуў, бандытамі. Гэта плявок у наш адрас, таму мы і патрабуем афіцыйнага прабачэння", - гаворыць Ігар Барысаў.   

Варта дадаць, што падчас інтэрвью Павел Шышоў акцэнтаваў сваю ўвагу яшчэ і на тым, што не пускаў зборшчыкаў подпісаў з ліку актывістаў БСДП у падуладныя яму інтэрнаты падчас мінулай парламенцкай кампаніі.

Гэта Шышоў рабіў наўмысна, бо ўсімі магчымымі шляхамі ён аказваў падтрымку ў вылучэнні пракурора Магілёўшчыны Эдуарда Сянкевіча ў дэпутаты. Маючы з ім трыццацігадовыя сяброўскія ўзаемаадносіны, ён прымушаў усіх жыхароў падуладных яму інтэрнатаў падпісвацца за Эдуарда Сянкевіча. Тым, хто адмаўляўся гэта рабіць - пагражаў праблемамі нават да высялення.

У той жа самы час актывіст БСДП Мікалай Залозны падчас збору подпісаў каменданткай і выхавальніцай інтэрната за Эдуарда Сянкевіча выявіў, што яны збіраюць подпісы без пасведчанняў членаў ініцыятыўнай групы. Гэта прывяло да скандалу і публікацый ў інтэрнэце. Пасля таго, як Шышоў даведаўся, што Залозны ўваходзіць яшчэ і ў склад Грамады, ён пачаў на яго аказваць ціск. У выніку ён яго звольніў з працы, дзе той рабіў сантэхнікаў у падуладных Шышову інтэрнатах і зараз спрабуе адабраць у яго выдзелены яму пакой ў інтэрнаце.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international