«Белсату» трэці раз адмовілі ў акрэдытацыі

2013 2013-04-30T09:14:20+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Тэлеканалу «Белсат» адмовілі ў акрэдытацыі ў Міністэрстве замежных справаў Рэспублікі Беларусь. Чыноўнікі спаслаліся на тое, што беларускія журналісты ўжо неаднаразова парушалі заканадаўства, калі супрацоўнічалі з тэлеканалам.

Гэта ўжо трэцяя адмова уладаў Беларусі ў акрэдытацыі. Раней улады спасылаліся на іншыя фармальныя прычыны.

«Акрэдытаваць «Белсат» – гэта быў добры шанец для ўладаў Беларусі палепшыць адносіны з Захадам. Але гэтая адмова перакрэсліла ўсе апошнія намаганні ўладаў у гэтым кірунку», – зазначае дырэктарка каналу Агнешка Рамашэўская-Гузы.

Незалежныя беларускія журналісты, якія супрацоўнічаюць «Белсатам» неаднаразова атрымлівалі папярэджанні з боку ўладаў. Іх арыштоўвалі. Негледзячы на перашкоды незалежны тэлеканал будзе і надалей працаваць і яшчэ раз складзе дакументы на акрэдытацыю.

«Белсат» паўстаў у 2007 годзе. З-за адмовы ў акрэдытацыі галоўная сядзіба месціцца ў Варшаве.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international