30 красавіка - Міжнародны дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Расіі

2013 2013-04-29T16:12:47+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/salidarnasc-z-rasijai.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Расію немагчыма не заўважыць ні на карце свету, ні ў сусветнай гісторыі. І ад таго, якія дзеянні прымаюць улады ў гэтай дзяржаве, залежыць стан усяго свету. Фактычна зараз кінуты выклік. Грамадзянскай супольнасці ў Расіі патрабуецца дапамога і міжнародная салідарнасць!

Чаму 30 красавіка?

30 красавіка ў 1968 выйшаў першы ў СССР праваабарончы інфармацыйны бюлетэнь «Хронікі бягучых падзей», які тыражаваўся на друкаваных машынках і распаўсюджваўся дысыдэнтамі. Менавіта «Хронікі» у далейшым сталі сувязной кропкай праваабарончага руху і з'яўлення першых праваабарончых арганізацый у СССР.

Зараз для грамадзянскай супольнасці Расіі наступаюць складаныя часы - самы час звярнуць на гэта ўвагу, аказаць падтрымку грамадзянскай супольнасці і праваабарончаму.

На сайце ru.soli-day.org адзначаецца: "Мы лічым, што свабода не павінна мець межаў. Мы лічым, што сітуацыя ў Расіі - гэта агульны выклік для грамадзянскай супольнасці усяго свету. І што ўся гэта прастора не можа лічыцца тэрыторыяй свабоды, пакуль улады парушаюць правы чалавека і ўводзяць палітыку падвоеных стандартаў".

Як далучыцца?

Ужо цяпер у міжнародным дне ўдзельнічаюць арганізацыі, групы і проста людзі з большчым 10 краін: Беларусь, Украіна, Германія, Францыя і інш.
Каб далучыцца да акцыі вы можаце прыняць удзел у любым з дзеянняў, пералічаных тут, а таксама распаўсюджваць інфармацыю пра акцыю праз Facebook, твітэр @ soli_day і іншыя каналы.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international