Алег Аксёнаў атрымаў другое папярэджанне ад Магілёўскага КДБ

2013 2013-04-29T15:50:41+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kgb-pasvedch.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У чарговы раз супрацоўнікі спецслужбы палічылі, што актывіст БХД дзейнічае ад імя незарэгістраванай арганізацыі.

Раніцай 29 красавіка яму патэлефанаваў следчы КДБ Махуноў, які запрасіў яго на сустрэчу ў будынак КДБ. Праз некалькі хвілін актывісту была дастаўлена позва, у якой было пазначана, што яго выклікаюць для размовы на 12-00.

Старшыні Магілёўскай абласной арганізацыі БНФ “Адраджэньне” Зміцеру Салаўёву было адмоўлена быць грамадскім прадстаўніком Алега Аксёнава падчас размовы ў КДБ.

Гутарка са следчым КДБ Махуновым працягвалася каля гадзіны.

Падчас яе супрацоўнік спеслужбы паведаміў Алегу Аксёнаву, што нагодай для пастаноўкі на прафілактычны ўлік з’яўляецца дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі, а таксама дзейнасць у складзе незарэгістраваных арганізацый – кампаніі па назіранню за выбарамі “За справядлівыя выбары” і Магілёўскай рэгіянальнай кааліцыі дэмакратычных сіл.

“У якасці доказу Махуноў прадаставіў мне раздрукоўкі з розных сайтаў, дзе ўзгадвалася маё прозвішча. Таксама ён пытаў у мяне з якой нагоды я ездзіў у Нарвегію. Я спрабаваў пераканаць следчага, што партыя БХД дзейнічае ад імя свайго аргкамітэта па стварэнню, аднак ён гэта адмовіўся разумець”, - гаворыць Алег Аксёнаў.

Трэба адзначыць, што акрамя Алега Аксёнава на прафілактычным уліку ў Магілёўскай абласной управе КДБ знаходзяцца актывістка БХД Тацяна Шамбалава і  старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі БНФ “Адраджэньне” Зміцер Салаўёў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international