Актывістку Насту Палажанку працягваюць “запрашаць” у пракуратуры

2007 2007-03-22T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Да моладзевай актывісткі Насты Палажанкі раніцай 22 сакавіка завіталі асобы ў цывільным і прапанавалі праехаць з імі ў Пракуратуру. Наста спаслалася на тое, што сьпяшаецца на заняткі, але пасля адмовы, яны прад’явілі позву, якая чамусьці была пазначана учарашнім днем. Закрэслена ў позве і прозівьшча пракурора, да якога выклікаюць, а таксама закрэслена, ў якасці каго яна выклікаецца. Аднак візіторы паведамілі, што ёй неабходна зьявіцца ў 15-00 да пракурора Першамайскай пракуратуры А. Млявага.

Хутчэй за ўсё, яе прымусяць падпісацца пад папярэджаньнем пра адказнасьць за ўдзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах, аднак не выключаны і іншы варыянт.

Нагадаем, што Наста Палажанка зьяўляецца адной з падазраваных у зьдзяйсьненьні крымінальнага злачынства па арт. 193.1 - дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international