Аляксандр Лукашэнка: У нас няма палітычных артыкулаў

2013 2013-04-29T12:08:40+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/lukashenka101.jpg
Аляксандр Лукашэнка

Аляксандр Лукашэнка

Аляксандр Лукашэнка, размаўляючы з журналістамі падчас працоўнай паездкі ў Хойніцкі раён, адзначыў, што Еўразвяз ставіць перад беларускімі ўладамі пытанне пра наяўнасць палітвязняў у Беларусі: “Вось і пачынаюць: там палітвязні. Я яшчэ раз кажу: мы за палітыку нікога не судзім. У нас няма палітычных артыкулаў”.  

Еўрадэпутат Марэк Мігальскі, які пільна адсочвае сітуацыю з беларускімі палітвязнямі і асабіста апякуецца палітвязнямі Міколам Статкевічам і Змітром Дашкевічам, адзначае Марэк Мігальскі:

- Мы лічым гэта свайго кшталту чорным гумарам спадара прэзідэнта, бо мы ўсе ведаем, што вязні ёсць, ёсць іх сем’і. Яны сядзяць у турмах не таму, што яны крымінальнікі, ці злачынцы, а таму, што мелі адвагу патрабаваць свабоды і дэмакратыі для беларусаў. Я лічу, што гэта адно з неабдуманых выказванняў спадара Лукашэнкі, бо існуе некалькі магчымасцяў паразумення. Мы атрымалі ад Еўрапарламента згоду на тое, каб паехаць у Беларусь.  

“Хто хацеў быць на свабодзе, ён сёння на волі, хто хоча быць у турме і выйсці потым героем, ну, Гасподзь з вамі, сядзіце там”, - сказаў Лукашэнка.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international