Заява Беларускага Радыё Рацыя ў сувязі з затрыманнем журналістаў

2013 2013-04-29T11:57:30+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/radyjo_racyja.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Беларускае Радыё Рацыя выказвае пратэст супраць затрымання журналістаў.

26 красавіка ў Менску, у час выканання сваіх прафесійных абавязкаў, былі затрыманыя нашыя журналісты Генадзь Барбарыч і Аляксандр Ярашэвіч. Яны асвятлялі дазволенае менскімі гарадскімі ўладамі мерапрыемства – “Чарнобыльскі шлях - 2013”. Пасля заканчэння акцыі журналісты Генадзь Барбарыч і Аляксандр Ярашэвіч былі затрыманыя супрацоўнікамі праваахоўных органаў і дастаўленыя ў аддзяленне міліцыі Савецкага раёну Менску. Пасля 23 гадзіны ўвечары затрыманых перавезлі ў цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна. Раніцай 27 красавіка ў ізалятары адмовіліся прыняць перадачу для затрыманых журналістаў. 

Паводле нашай інфармацыі, журналістаў вінавацяць паводле артыкула 22.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях – гэта непадпарадкаванне законным патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі. У панядзелак, 29 красавіка, Генадзя Барбарыча і Аляксандра Ярашэвіча будуць судзіць. 

Беларускае Радыё Рацыя з’яўляецца незалежным сродкам масавай інфармацыі, пашырае аб’ектыўную і праўдзівую інфармацыю. Ужо не ў першы раз журналістам нашага радыё чыняць перашкоды ў працы, яны падвяргаюцца пераследу, многія з іх атрымалі папярэджанні ад органаў пракуратуры або КДБ за працу на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь без акрэдытацыі. Нагадаем, што Беларускае Радыё Рацыя не аднойчы звярталася ў Міністэрства замежных спраў РБ з просьбай акрэдытаваць журналістаў. Аднак заўсёды мы атрымлівалі адмоўныя адказы.  

Мы лічым недапушчальным парушэнне права на атрыманне і распаўсюд інфармацыі. Патрабуем неадкладнага вызвалення журналістаў Генадзя Барбарыча і Аляксандра Ярашэвіча. Мы заклікаем усе незалежныя сродкі масавай інфармацыі, дэмакратычныя партыі і арганізацыі, асобных людзей, выказаць салідарнасць з нашымі затрыманымі калегамі. 

Яўген Вапа, старшыня Управы Беларускага Радыё Рацыя

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international