Баранавічы: працягваецца збор подпісаў за ўратаванне аднаго з самых старажытных будынкаў горада

2013 2013-04-29T10:26:49+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/baranav-dahodny-dom.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Жыхары Баранавічаў зноў нагадалі Міністэрству культуры РБ аб неабходнасці захавання гістарычнай спадчыны. Зварот з 60-цю подпісамі накіраваны ў Міністэрства культуры, дзе ўтрымліваецца просьба аб захаванні аднаго са старэйшых будынкаў вуліцы Тэльмана, 16 – “Даходным доме”. Гэтую гісторыка-культурную каштоўнасць плануюць разбурыць дзеля падаўжэння вуліцы. Гараджане просяць надаць гэтаму будынку афіцыйны статус гісторыка-культурнай каштоўнасці на падставе закона “Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыныРБ”.

Жыхары нагадваюць, што “Даходны дом”, старая аптэка і пажарнае дэпо ўтвараюць унікальнае гістарычнае месца ў Баранавічах, якое неабходна захаваць для нашчадкаў. Гэты комплекс можа зацікавіць і турыстаў, адзначае грамадскі актывіст Рыгор Грык, арганізатар збору подпісаў.

Нагадаем, што першай звярнулася ў Міністэрства культуры РБ з гэтым пытаннем грамадская актывістка Анжэла Камбалава. Ёй параілі зрабіць неабходнае абгрунтаванне сваёй прапановы.

 



 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international