Рэха “Чарнобыльскага шляху”: суды ў Менску (дадаецца)

2013 2013-04-29T19:53:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/jarashevich-syd.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксандр Ярашэвіч у судзе. Фота Барыса Гарэцкага.

Аляксандр Ярашэвіч у судзе. Фота Барыса Гарэцкага.

У судзе Савецкага раёну Менска (Лагойскі тракт, 3) адбудзецца разгляд адміністратыўных спраў журналістаў беларускага Радыё Рацыя Генадзя Барбарыча і Аляксандра Ярашэвіча. Іх вінавацяць у непадпарадкаванні патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі, якое, нібыта мела месца пад час “Чарнобыльскага шляху” 26 красавіка. Суды распачнуцца ў 10-00.

Карэспандэнты «Радыё Рацыя» Генадзь Барбарыч і Аляксандр Ярашэвіч былі затрыманыя ўвечары 26 красавіка пасля заканчэння дазволенай менскімі ўладамі акцыі «Чарнобыльскі шлях», адкуль вялі рэпартаж і мелі пры сабе пасьведчанні. Яны абвінавачваюцца ў непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі (артыкул 23.4 КаАП РБ). Выходныя  журналісты правялі ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў (ЦІП) на вуліцы Акрэсціна.

Таксама суду чакаюць Ігар Трухановіч, Аляксандр Тарнагурскі, Зміцер Чарняк, назіральнік-праваабаронца Вячаслаў Дашкевіч.

***

10.10 У памяшканні суду сабраліся праваабаронцы, журналісты і блізкія затрыманых пад час акцыі 26 красавіка. Спісаў разгляду адміністратыўных спраў пакуль няма.

11.20 Стала вядома, што затрыманых вывезьлі з турмы Акрэсьціна. У суд вязуць 6 чалавек.

13.00 Супрацоўнікі суду выдалілі з памяшкання журналістаў ды праваабаронцаў, спасылаючыся пры гэтым на абедзнны перапынак.

13.15 На Ігара Трухановіча  складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні па арт. 23.34 КаАП РБ (удзел у несанкцыянаваным мерапрыемтве). Астатніх судзяць па арт. 23.4 (непадпарадкаванне законным патрабаванням службовых асоб).

14.30 Зміцера Чарняка і Вячаслава Дашкевіча судзіць суддзя Дзмітрый Паўлючэнка. Ігара Трухановіча і Аляксандра Тарнагурскага — суддзя Аксана Рэлява.Суддзя Кірыл Палулех судзіць журналістаў "Радыё Рацыя" Генадзя Барбарыча і Аляксандра Ярашэвіча.

15.10 Паведамляе "Радыё Свабода"Ігар Трухановіч распавёў на судзе, што прымаў удзел у дазволеным шэсьці «Чарнобыльскі шлях», выкрываў лёзунгі – напрыклад, «До чего дошёл прогресс, здоровья нет, а есть АЭС». Дайшоў да плошчы Бангалор, але на саму плошчу не пайшоў, вырашыў сысьці дадому. За ім увесь час ішоў чалавек у цывільным. Ён паспрабаваў уцячы ад незнаёмца, але тут падбеглі яшчэ двое, павалілі на зямлю, зацягнулі ў двор, а пасьля пад’ехаў мікрааўтобус, і яго туды запхнулі. Ніякага супраціву ён не аказваў. Ніхто зь людзей у цывільным не прадставіўся.

15.15 Паведамляе "Радыё Свабода": З пратаколу затрыманьня Генадзя Барбарыча і Аляксадра Ярашэвіча: журналістаў затрымалі каля крамы «Акіян» на вуліцы Казлова. Міліцыянты пабачылі двух падазроных, падышлі і папрасілі прадставіць дакумэнты. Тыя адмовіліся паказаць. Міліцыянты папрасілі «двух падазроных чалавек» прайсьці за імі, але яны селі на асфальт і адмаўляліся ўставаць. Тады іх сілай адвезьлі ў пастарунак. Сведкі з боку абвінавачвання – супрацоўнікі міліцыі ГУУС Менгарвыканкама Сяргей Рэут, Уладзімір Граблюк, Аляксей Карповіч.
Паводле саміх журналістаў, яны былі затрыманыя каля РУУС Савецкага раёну, куды яны прыйшлі даведацца пра лёс затрыманых падчас акцыі «Чарнобыльскі шлях».

15.55 Вячаславу Дашкевічу прысудзілі 5 сутак арышту.

17.40 Аляксандру Ярашэвічу прысудзілі 3 сутак. Тэрмін сканчаецца ўвечары, таму сёння журналіста мусяць вызваліць. Генадзь Барбарыч таксама атрымаў 3 сутак арышту.

18.15 Ігару Трухановічу прысудзілі 10 сутак арышту (арт. 23.4 і 23.34 КаАП).
Аляксандра Тарнагурскага асудзілі на 10 сутак.

18-30. Зміцер Чарняк атрымаў 10 сутак арышту.

Рэха “Чарнобыльскага шляху”: суды ў Менску (дадаецца)

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international