Бялынічы: Суддзя пакарала штрафам абражальніка актывіста

2013 2013-04-26T20:56:10+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vusik-buhel-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Валерый Вусік і Барыс Бухель

Валерый Вусік і Барыс Бухель

У судзе Бялыніцкага раёна 26 красавіка разглядалася адміністрацыйная справа аб абразе на адрас  Валерыя Вусіка, якую дапусціў пляменнік былога старшыні СВК “Лебедзянка” Міхаіл Бялоў, калі Валерый Дзямідавіч разам з незалежнымі тэлежурналістамі наведваў ферму гаспадаркі. Суддзя Аксана Загорская пакарала Міхаіла Бялова штрафам у памеры 4 базавых велічынь за парушэнне артыкула 9 ч.3 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях “Абраза, наўмысная знявага гонару і годнасці асобы, выказаная ў непрыстойнай форме”.

Артыкул 9 ч.3 прадугледжвае пакранне штрафам у памеры ад чатырох да дваццаці базавых велічынь. Пры прызначэнні пакарання суд прыняў да ўвагі тое, што Міхаіл Бялоў, які працуе трактарыстам у СВК “Лебедзянка”, мае на  ўтрыманні траіх непаўнагадовых дзяцей, а таксама і той факт, што Міхаіл Бялоў ужо прыцягваўся да адказнасці за парушэнне Крымінальнага кодэкса.

Заяву ў Бялыніцкі РАУС на дзеянні Міхаіла Бялова Валерый Вусік падаў пасля таго, як той спрабаваў прыцягнуць яго да адказнасці быццам бы за тое, што актывіст 28 лютага, калі разам са здымачнай групай незалежных тэлежурналістаў наведваў жывёлагадоўчую ферму СВК “Лебедзянка”, у адносінах да яго “выражался нецензурной бранью, на предложения успокоиться не реагировал”, а таксама “размахивал руками” і ажыццяўляў у яго адрас “угрозы физической расправы”. 8 красавіка суддзя Аксана Загорская вынесла апраўдальнае рашэнне па справе аб адміністрацыйным правапарушэнні ў адносінах да Валерыя Вусіка, зняпраўдзіўшы абвінавачванні па артыкулу 17. 1 (дробнае хуліганства).

“У судзе Бялыніцкага раёна справа аб абразе Міхаілам Бяловым Валерыя Вусіка разглядалася на трох паседжаннях, у розныя дні, - кажа праваабаронца Барыс Бухель. – Хаця з прадстаўленых незалежнымі журналістамі відэаматэрыялаў адразу было бачна, што факт абразы на адраз Валерыя Вусіка сапраўды меў месца, аднак вынясенне рашэння чамусьці пераносілася. Шчыра кажучы, я не асабліва спадзяваўся на станоўчае рашэнне. Аднак суддзя Аксана Загорская ўсё ж пакарала Міхаіла Бялова штрафам у памеры 4 базавых велічынь за абразу Валерыя Вусіка. Мы будзем з ім раіцца і вырашаць, што рабіць далей”.

Сам Валерый Вусік кажа, што рашэнне суда Бялыніцкага раёна не выклікала ў яго нейкіх станоўчых эмоцый.

“Я ўсё яшчэ знаходжуся пад уражаннем учорашняга рашэння суддзі Магілёўскага абласнога суда Паўла Клімава, які прыняў рашэнне пакінуць пастанову суда Бялыніцкага раёнаь аб пакаранні мяне штрафам у 50 базавых велічынь без зменаў і маю касацыйную скаргу без задавальнення, не прыняўшы да ўвагі ніякіх маіх і майго абаронцы довадаў, - кажа Валерый Вусік. – Таму і сёння не спадзяваўся на нейкую справядлівасць. Суд усё ж вырашыў пакараць Міхаіла Бялова, і гэта справядліва, бо гэты малады чалавек абзываў і абвінавачваў мяне ледзь не ў злачынствах”.

Пакуль неведома, ці будзе абскарджваць Міхаіл Бялоў пастанову суда Бялыніцкага раёна ў Магілёўскім абласным судзе. Па словах суддзі Аксаны Загорскай, атрымаць копію пастановы суда Бялыніцкага раёна ён зможа ў панядзелак.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international