Гарадзенскага праваабаронцу і журналіста Уладзіміра Хільмановіча выклікаюць у КДБ

2013 2013-04-26T13:38:04+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/hilmanovich.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

   Праваабаронцу і журналіста Уладзіміра Хільмановіча выклікаюць на размову ва УКДБ Гарадзенскай вобласці. 25-га красавіка на ягоны мабільны тэлефон патэлефанаваў супрацоўнік КДБ, які назваў прозвішча Далгіх, і прапанаваў з’явіцца ў мясцовае аддзяленне гэтай структуры. На пытанне грамадскага актывіста, паводле якой прычыны яго выклікаюць, быў дадзены адказ, што “ў рамках кампетэнцыі дзейнасці ўпраўлення КДБ”. У выніку тэлефоннай размовы позва У. Хільмановічу выпісана на 14-ю гадзіну 26 красавіка.

   Уладзімір Хільмановіч не ведае прычны выкліку на такую размову, але не мае сумневу, што гэта звязана з ягонай публіцыстычнай ці праваабарончай дзейнасцю.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international