Алег Гулак: Пакуль не маем падстаў лічыць Андрэя Гайдукова палітвязнем

2013 2013-04-26T12:12:49+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/hulak_alieh.jpg
Алег Гулак, старшыня Беларускага Хельсінкскага Камітэта

Алег Гулак, старшыня Беларускага Хельсінкскага Камітэта

Беларускі Хельсінскі камітэт і праваабарончы цэнтр “Вясна” занепакоеныя працэсуальнымі парушэннямі ў расследаванні справы Андрэя Гайдукова.

З такой заявай выступіў старшыня БХК Алег Гулак. Паводле словаў праваабаронцы, у справе Андрэя Гайдукова шмат нявысветленных акалічнасцяў. Тым не менш казаць пра тое, што Андрэй Гайдукоў вязень сумленне - яшчэ датэрмінова, падкрэсліў Алег Гулак.

- Нас, канешне, турбуе, што справа мае палітычную афарбоўку. Сам артыкул, безумоўна, палітычны. І тое, што КДБ - гэта орган, які мае невысокі давер. Канешне, нас турбуе, што не забяспечваюць яго правы на абарону. Ёсць і іншыя працэсуальныя парушэнні. Але казаць пра тое, што Гайдукоў палітвязень, у нас пакуль няма аснаванняў. Калі будуць, тады нашая пазіцыя будзе карэктавацца.

23-гадовы жыхар Наваполацка Андрэй Гайдукоў быў затрыманы 8 лістапада 2012 года. Паводле афіцыйнай версіі, затрыманне адбылося "у момант закладкі тайніка для замежных спецслужб". Яму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства