Праваабаронцу Уладзіміра Хільмановіча выклікаюць у КДБ

2013 2013-04-26T09:59:42+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/chilmanovic.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Уладзімір Хільмановіч

Праваабаронца Уладзімір Хільмановіч

Гарадзенскага праваабаронцу і журналіста  Уладзіміра Хільмановіча выклікалі на размову ў УКДБ па Гарадзенскай вобласці. 25-га красавіка на ягоны мабільны тэлефон патэлефанаваў супрацоўнік КДБ, які прадставіўся прозвішчам Далгіх. Ён  прапанаваў прыйсці ў КДБ. На пытанне грамадскага актывіста паводле якой прычыны яго выклікаюць, быў дадзены адказ, што “ў рамках кампетэнцыі дзейнасці ўпраўлення КДБ”. У выніку тэлефоннай размовы Хільмановічу была выпісаная позва на 14-00 26 красавіка.

Уладзімір Хільмановіч паведаміў журналістам беларускага Радыё “Рацыя”, што: “ня ведаю чаго канкрэтна будзе датычыць гэтая размова, але не маю сумневу, што прычынай такога выкліку ёсць мая публіцыстычная і праваабарончая дзейнасць. Апошнім часам я заўважаў падвышаную цікавасць да сваёй асобы з боку спецслужбаў праз розныя рэчы, прыкладам – беспадстаўнае трыманне пры перасячэнні мяжы, а таксама некаторыя ўскосныя фактары”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international