У Наваполацку актывізаваліся "людзі ў цывільным"

2013 2013-04-25T15:58:47+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/saligorsk-shyla-kdb.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Трое такіх асобаў сустрэліся з наваполацкім актывістам Яўгенам Парчынскім, якога па тэлефоне выклікалі на "прафілактычную гутарку"."Месца было дзіўнае – мне прапанавалі сустрэцца на вуліцы, а потым сесьці ў легкавую машыну, дзе ўжо сядзелі двое мужчын. Трэці прагульваўся вакол машыны, пакуль мы размаўлялі. Ніводзін з трох сябе не назваў,"—кажа спадар Парчынскі.

Паводле ягоных словаў, з боку невядомых было шмат пытанняў пра іншых наваполацкіх апазіцыянераў і пра тое, якія мэты ў грамадскага аб'яднання "Свабодны рэгіён":

"Шмат на якія пытанні я адмаўляўся адказваць. І настойліва прапаноўваў, каб незнаёмцы назвалі сябе. Але маю просьбу прадставіцца праігнаравалі. Толькі сказалі, што папярэджваюць мяне пра крымінальную адказнасць за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі і за змест артыкулаў на нашым сайце http://freeregion.info – у тым выпадку, калі там будуць размяшчацца матэрыялы зневажальнага ды паклёпніцкага зместу ў дачыненні Рэспублікі Беларусь. Таксама папярэдзілі пра адміністрацыйную адказнасць, калі будзе арганізавана нейкая акцыя да гадавіны Чарнобыльскай аварыі".

Яўген Парчынскі кажа, што пазнаў аднаго з суразмоўцаў. Той часта наведваўся на розныя акцыі ў Наваполацку, але ніхто з прадстаўнікоў дэмакратычныга руху не быў з ім знаёмы. Таму ў актывістаў ужо даўно склалася меркаванне, што ён – прадстаўнік спецслужбаў.

Спадар Парчынскі паведаміў, што ніякіх дакументаў падчас гутаркі з асобамі ў цывільным не складалася, ніякіх афіцыйных папер яму падпісваць не прапаноўвалі. Актывіст мяркуе, што  сустрэча была арганізавана з мэтай запалохвання, але ён лічыць гэткія дзеянні спецслужбаў бесперспектыўнымі.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international