Алесь Бяляцкі: “Нашая праўдзівая вясна — яшчэ наперадзе”

2013 2013-04-25T20:37:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bialiacki-1990-ya.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Бяляцкі ў 1990-ыя гады

Алесь Бяляцкі ў 1990-ыя гады

У 1996-1997 гадах штотыдзень у дзяржаўнай беларускай газеце “Літаратура і Мастацтва” друкаваліся калонкі Алеся Бяляцкага, які на той час з’яўляўся дырэктарам Літаратурнага музея Максіма Багдановіча ў Мінску, але ўжо стварыў праваабарончую ініцыятыву, якая тады назывался “Вясна-96”.

Гэты тэкст напісаны Алесем Бяляцкім непасрэдна вясной 1996 года, калі ў Беларусі распачаліся рэпрэсіі. З таго часу мінула 17 гадоў, але тэкст застаецца надзіва актуальным.  

“Даўно не было такой зімы, як сёлета.
Але пасля кожнай, нават самай працяглай і снежнай зімы надыходзіць вясна. Нашыя класікі любілі параўноўваць з ёй адраджэнне беларускага народа:

Дык ідзі да нас, жаданая,
Ідзі,
Раскатурхай нашу дрэму,
Абудзі!
— прасіў вясну Якуб Колас у 1912 годзе.

Прайшло тры пакаленні, і ў 1988 годзе Алег Мінкін напісаў:
Прыйдзі, вясна!
Вярні нам славу
І цеплыню далёкіх дзён!
Сарві з зямлі магільны саван!
Здымі са спячых душ заклён!

Вось такая зацяжная ідзе ў беларусаў вясна. Ці гэта яшчэ прадвесне? Адно, што можна пэўна сказаць, аглядаючы гэтую перманентную вясну народа з працяглымі лютымі прымаразкамі — спыніць нацыянальнае адраджэнне немагчыма. Яго можна запаволіць, ужыўшы гвалт, яго можна абылгаць, зняважыць, але чым вышэйшыя лёдавыя заторы, тым з гучнейшым трэскам яны развальваюцца ад веснавой паводкі.

Той-сёй з горыччу гаворыць, што сёння для беларусаў апошні шанц. Няпраўда. Наш шанц — гэта нашая беларуская праца. Усё залежыць ад таго, наколькі рупліва і паслядоўна мы робім яе, ад таго, наколькі стане ў нас духу і цягавітасці. Пад ляжачы камень вада не цячэ.

Будзем назапашваць сілы, умацоўваць набытае і з аптымізмам глядзець наперад. Нашая праўдзівая вясна — яшчэ наперадзе.

Алесь Бяляцкі ЛіМ, 12 красавіка 1996 года”.

Праваабарончы цэнтр «Вясна» - няўрадавая праваабарончая арганізацыя, створаная ў красавіку 1996 году падчас масавых акцыяў пратэсту дэмакратычнай апазіцыі ў Беларусі, якая пасля арыштаў удзельнікаў дэманстрацыяў займалася дапамогай арыштаваным і іх сем’ям. Таму першапачаткова арганізацыя мела назву “Вясна-96”. 15 чэрвеня 1999 году была зарэгістравана як  Грамадскае аб’яднанне “Праваабарончы цэнтр “Вясна”. У 2003 годзе за ўдзел у назіранні падчас прэзідэнцкіх выбараў 2001 году Праваабарончы цэнтр “Вясна” быў беспадстаўна пазбаўлены дзяржаўнай рэгістрацыі. 6 сакавіка 2004 году ПЦ “Вясна” быў прыняты ў Міжнародную федэрацыю за правы чалавека (FIDH), а ў 2007 годзе Алесь Бяляцкі быў абраны віцэ-прэзідэнтам FIDH.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international