Родныя расстралянага Уладзіслава Кавалёва патрабуюць рассакрэціць месца ягонага пахавання

2013 2013-04-25T14:08:54+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kavaliou_sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Маці і сястра абвінавачанага ў здзяйсненні тэракту ў Мінску ў красавіку 2011 года і расстралянага Уладзіслава Кавалёва Любоў Кавалёва і Таццяна Казяр звярнуліся ў Адміністрацыю прэзідэнта, Міністэрства ўнутраных спраў і Камітэт дзяржаўнай бяспекі з патрабаваннем раскрыць ім месца пахавання Уладзіслава.

Яны спаслаліся на рашэнне Камітэта па правах чалавека ААН, які прызнаў парушаным права на жыццё Уладзіслава Кавалёва, а таксама звярнуўся да беларускіх уладаў з патрабаваннем раскрыць месца ягонага пахавання, расцэньваючы ўтойванне гэтай інфармацыі як жорсткае абыходжанне ў адносінах да родных.

Па словах праваабаронцы Рамана Кісляка, па здароваму сэнсу няма ніякіх падставаў хаваць месца пахавання Кавалёва і такім негуманным чынам абыходзіцца з роднымі пакараных.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international