Дуня Міятавіч будзе бараніць правы беларускіх журналістаў

2013 2013-04-25T13:53:06+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dunja-mijatavicz.jpg
Дунья Міятавіч

Дунья Міятавіч

Дуня Міятавіч будзе бараніць правы беларускіх журналістаў. Пра гэта прадстаўніца АБСЕ ў свабодзе медыяў заявіла падчас сустрэчы з галоўным рэдактарам сайта charter97 Наталляй Радзінай. 

Дуня Міятавіч патлумачыла, які механізм уздзеяння АБСЕ на катастрафічнае становішча незалежных СМІ ў краіне могуць быць задзейнічаны.

Наталля Радзіна:"Абмяркоўвалі сітуацыю ў Беларусі, у прыватнасці з журналістамі, я яе запытала, ці не падаецца ёй, што на самой справе прычына таго, што ў Беларусі пераследуюць свабоду слова ўсяго толькі адна. Ніякія дыялогі з уладамі не могуць палепшыць сітуацыю са свабодай слова. Дуня Міятавіч адказала, што гэта канешне не яе праца, змяняць урады, але яна будзе не саромячыся змагацца за беларускіх журналістаў, і абараняць іх".  

Паводле Дуні Міятавіч, роля АБСЕ складаецца ў тым, каб дамагчыся ад урада выканання ўзятых на сябе абавязацельстваў. Беларусь застаецца ў нашым парадку дня, зазначыла прадстаўніца АБСЕ ў свабодзе медыяў.

“Сачу за ўсімі спробамі падарваць свабоду выказвання меркавання. Спадзяюся, хутка наведаць Беларусь. Буду змагацца, каб журналісты ў Беларусі і іншых краінах не былі абмежаваныя ў сваёй працы”, - зазначыла Дуня Міятавіч.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international